Архіў

Сяргей Балахонаў. Не хвалюйся, маці, за сына

№ 6 (163), 7 — 14 лютага 2000 г.


 

дзёньнік ваеннаабавязанага

 

Не хвалюйся, маці, за сына

 

Ня верылася, што пачуцьці насамрэч абвострацца так, як гэта ўласьціва для канца веку. Людзі, адыходзячы ад адзначэньня навагодніх і постнавагодніх сьвятаў, прысьвяткаў ды псэўдасьвятаў, патрапілі ў сьвет дэнамінаваных грошай. На мільёны лічыць было вой як лёгка, а на тысячы, дык ніяк разабрацца ня могуць. Едзеш у тралейбусе, а нейкі мужычок пытае: «Малады чалавек, ня скажаце, 5х6=30 чы па-іншаму?» Ну, вядома ж. Пачынае нешта лічыць ужо без маёй дапамогі.

Шлындаю апошнія дзянькі на цывілі па крамах-магазынах у пошуках прыстойнай збольшага кілбаскі ды сякой-такой гарэлкі. Слухаю народ. Цэнтральны гомельскі ўнівэрсам — набываю тую самую кілбасу. Раптам аддзел ахінаецца крыкам якойсьці бабкі: «Аб’ядзяняйцеся ўсе западныя рэспублікі супроціў жыдоў! Аддайце мне майго жывога сына, якога морыць голадам жонка-жыдоўка ў 17-м мікрараёне! Ня верце царкве, бо там сядзяць жыды!» Памітынгаваўшы без завадаў хвілін 7, старая пайшла рабіць тое ж у іншым аддзеле. Вот уж дземакрація, меджду протчым. Справа ня ў жыдох, а ў глуздох.

Глёбус у «Новым Дамавікамэроне» пісаў пра мужыка, што прымерз да русалкі. Ага, дзядзька, тутака прыляпляесься безь нічога ніякага адразу да некалькіх земнаходных кабетак, што ўвесь арганізмус разам з душою заходзіцца ад экзыстэнцыйнай роспачы. Няма фатальнасьці, ё войска, куды шыбую, удакон заблытаны ў думках і сэнтымэнтах. Яны такія розныя. Кажуць, што чакацьмуць. Разьбяромся, таварышч. Але ж, бліны-ладачкі, як спамінаць іхныя вусны пад крыкі якіх сяржантаў ці старшын?!! Ня ведаю... А стары настаўнік расейскай літаратуры чамусь нагадвае, што «злой чечен точит нож». Унутры паўнюткая Чачэнія.

Войска. Яно не было цягам доўгага часу актуаліяй для маіх мазгоў. Турбавала паўсядзёншчына, руская дзяўчына, Белае Балота, падрыхтовіны да гістарычнай канфэрэнцыі. А цяперака, што завецца: ку-ку, mein lieber Frеund! Клясе ў трэцяй разьвязвалі задачку: «Колькі вам будзе гадоў у 2000-м годзе?» Дзіцячае сэрцайка зьнібела ад подумаў аб тым далёкім канцы веку, мярэсьцілася нешта страшнаватае. Сёньня, наконадні адпраўкі ва ўзброеныя сілы, больш за ўсё страшна выпасьці зь беларускага кантэксту. Галава ня цяміць, як гэта можна жыць без рэгулярнага чытаньня «Нашай Нівы», «ARCHE», «Спадчыны»... Служу Рэспубліцы Беларусь, халера ясная. А насамрэч: «No pasaran», як кажуць улюбёныя нашымі бацькамі жанчыны з водарам кавы. Не хвалюйся, маці, за сына. Я прашу.

Сяргей Балахонаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?21

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

Удараў па цягніках на Сумшчыне было два1

Як Дзмітрый і Віктар Лукашэнкі хацелі падарыць Ганне Сялук песню на дзень народзінаў7

У Маскве затрымалі кіроўцу, які ездзіў на беларускіх нумарах з лічбай «дзевяць»2

Украіна ўдарыла па ракетным караблі «Град» на Анежскім возеры ў Карэліі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?21

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць