Архіў

Цёплы люты

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

Цёплы люты

 

Хто б мог сказаць раней, што на Піліпаўку, калі «воўк люта вые», будуць ісьці дажджы? Спытае люты, ці добра абуты. І спытаў. Але ў тым сэнсе, ці не прамакае абутак. Звычайная лютаўская сярэднямесячная тэмпэратура ў Беларусі: — 6°С. Але сёлета люты ўдаўся надзвычай цёплым, у сярэднім блізу нуля. Гэтак цёпла ў Беларусі было толькі ў 1925 годзе. Пэрыяд беларусізацыі... Тады ў Менску й Навагарадку было зафіксавана 8 градусаў цяпла, а ў Шаркоўшчыне нават 10°. Скончылася вайна, ачуняла гаспадарка абапал савецка-польскай мяжы... Хоць абсалютны рэкорд цеплыні на гэты час быў зафіксаваны ў Берасьці ў 1974 годзе — +14°. Ну, ведама, Берасьце — поўдзень. Сёлета зь Берасьцейшчыны ў вырай не адляталі гракі са шпакамі. Птушкі ўсё ведаюць наперад. А вось абсалютны мароз, ажно —40°, быў зафіксаваны ў той самай Шаркоўшчыне ў 1956 годзе. Міжволі думаецца пра таемную сувязь паміж людзкімі лёсамі й знакамі прыроды. Хоць Шаркоўшчына — гэта ж поўнач.

Сёлета раней часу пачаўся адлёт на Поўнач канюкоў, чачотак, амялушак і крыжадзюбаў. А вось белая палярная сава наагул сёлета не завітала да нас з тае Поўначы. Каму дзе вырай... Наўрад ці хто пахваліцца, што сёлета бачыў і сьнегіроў, неад’емнага колісь спадарожніка беларускае зімы. Для большасьці жывёлаў гэткая пара спрыяльная. У лесе ім лягчэй знаходзіць сабе пакорм, калі сьнегу няшмат. Сёлета, зьбіўшыся з панталыку, у студзені пачалі па начах вішчэць каты. Нават каровы ў хлявох мыкаюць на вясну, адчуўшы водар пацяплелае зямлі.

А вось жа для зямлі гэткія сюрпрызы немаведама як абернуцца. Бо рунь можа збуцьвець, як ня будзе багата вільгаці. Хоць сьнегу, хоць... лютаўскіх дажджоў. Але ўродзіць лес. Грыбам ды ягадам гэта сама лепей. Бо чалавек пра іх не парупіцца. Дрэвы ўсе зарана сокі пусьцяць, і калі пасьля ўдарыць мароз, то зноў, як і летась, падмёрзнуць.

У народзе кажуць, што калі канец зімы цёплы, дык вясна будзе доўгай. Вочы вясна выесьць. А пад канец будзе горача. Сачыце за птушкамі.

Фрэноляг


Каментары

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце30

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як нарадзіла дзіця проста ў машыне4

У «ДНР» завочна судзяць беларускага добраахвотніка4

Пасля канфлікту з Зяленскім Вэнс званіў Залужнаму. Той не ўзяў трубку17

«У 2020-м хтосьці прыставіў нож да горла кіроўцы, а хтосьці пукнуў». Лідар «Драздоў» вельмі дзіўна пакаяўся за 2020 год11

Гурту «Дразды», які збіраўся кідаць сцэну праз забарону выступаць у буйных гарадах, дазволілі абласныя цэнтры. Але не Мінск4

Наўроцкі ўнясе ў сейм Польшчы законапраект, які сур'ёзна ўскладніць атрыманне грамадзянства. Гэтая ідэя раней заглухла20

У Гомелі завочна асудзілі Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і Сашу Звераву6

У літоўскую пракуратуру нехта даслаў фэйкавы ліст ад імя Сяргея Ціханоўскага10

Лукашэнка расказаў, як асабіста адраджаў ансамбль «Песняры»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце30

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць