Архіў

Алесь Аркуш. Галубовіч у самвыдаце

№ 15 (172), 10 — 16 красавіка 2000 г.


 

Галубовіч у самвыдаце

 

“Во часы насталі, — сказаў мне адзін знаёмы сябра Саюзу Пісьменьнікаў, калі даведаўся, што Таварыства Вольных Літаратараў выдае Леаніда Галубовіча ў сваёй кніжнай сэрыі “Бібліятэка часопіса “Калосьсе”, — Галубовіча па-чалавечы выдаць нельга!”

Чацьвертая паэтычная кніжка Леаніда Галубовіча выйшла ў самвыдавецтве. Добрая частка гэтага зборніка сёньня не прайшла б праз вушка новай цэнзуры. Кніжку паэт назваў “апошнія вершы леаніда галубовіча”. Усё з малой літары. Ці тое паэт разьвітаўся з паэзіяй? Ці то ў зборніку сабраныя вершы апошняга часу?

У аўтара быў выбар: або выдаць адцэнзураваны зборнічак у афіцыёзнай “Мастацкай літаратуры”, гэткі высушаны да трухі, але хоць зь нейкім ганарарам, або пабачыць сьвет у безганарарным “Полацкім лядзе”, не практыкуючыся ў эзопавай мове. Галубовіч абраў другое.

Некалі, у першай сваёй кніжцы “Таемнасьць агню” Леанід Галубовіч пісаў:

Здаецца, кіну ўсё.
На д’ябла тыя вершы!
Няхай гараць трысьцём,
але ня самы першы. (…)

І ўсё ж сярод папер
вазьму для апраўданьня
свой самы першы верш —
урок праўдапісаньня.

Урок расьцягнуўся на жыцьцё. “апошнія вершы леаніда галубовіча” — вершаваны дзёньнік паэта. Тут вы знойдзеце водгукі на падзеі, што адбываліся ў Беларусі апошнія пяць гадоў.

Ненавіджу гэты час,
Што разьмежыў наша ў нас.
Ненавіджу.(…)
Вунь матляецца іх сьцяг,
Быццам п’яніца ў гасьцях.
Ненавіджу.

Радкі новай кнігі ўжо пачалі расьцягваць на эпіграфы і цытаты. На мінулым тыдні ўкладка ў газэту “Рабочы” “Рабочы Наваполацка” выйшла зь вершам “Нянавісьць” на першай старонцы.

Зьяўленьне новай кнігі ўнясе замяшаньне ў шэрагі айчынных літаратуразнаўцаў. Галубовіч, паводле іхнай клясыфікацыі, напалову клясык найноўшай беларускай літаратуры. А тут гэты зборнік. Па-першае, андэграўндныя выданьні ў нас не прынята ўводзіць у акадэмічны абег. Па-другое, радыкалізм (іншыя называюць гэта шчырасьцю) новых вершаў Галубовіча “засьцерагае” іх гадоў на 10—15 (у лепшым выпадку) ад патрапленьня ў навучальныя дапаможнікі па беларускай літаратуры.

18 красавіка ў Беларускім калегіюме адбудзецца лекцыя Леаніда Галубовіча. Тэма вечная — для ўсіх часоў і народаў: “Творца і ўлада”. Калі вам пашанцуе, там і набудзеце новы зборнік паэта. На вокладцы — вялікая чорная самотная птушка на беразе вечнай ракі. Яна шукае спажыву. Птушка гэткая ж сапраўдная, як намаляваныя алоўкам чорныя сонца, трава, зоркі ў рацэ. У вечнай рацэ зоркі люструюцца і ўдзень, і ўначы.

Алесь Аркуш


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць29

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу6

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць29

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць