Культура1818

Шалкевіч і Бартосік возьмуць удзел у канцэрце «За Беларусь!»

На Купальле з канцэртам «За Беларусь» у Гомелі выступяць вядомыя беларускія барды.

23 чэрвеня – у дзень святкавання Купалля па старым стылі – у Гомелі запланаваны канцэрт «За Беларусь!», на якім выступяць вядомыя беларускія барды. Арганізоўваюць мерапрыемства гомельскае маладзёжнае грамадскае краязнаўчае аб'яднанне «Талака» і раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы.

Як паведаміла БелаПАН старшыня «Талакі» Ларыса Шчыракова, свой удзел у канцэрце пацвердзілі мінскі аўтар-выканаўца Зміцер Бартосік, Віктар Шалкевіч з Гродна, а таксама гомельскія барды Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка і Зміцер Вінаградаў. Паводле слоў Л.Шчыраковай, гэтыя аўтары-выканаўцы ўпершыню разам выступяць у абласным цэнтры. «Ужо вельмі даўно ў Гомелі не было канцэртаў ні Бартосіка, ні Шалкевіча. Ды і мясцовых бардаў мы чуем нячаста. Спадзяемся, канцэрт будзе спрыяць папулярызацыі ў Гомелі беларускамоўнай аўтарскай песні і беларускамоўнай культуры ў цэлым», -- заўважыла Л.Шчыракова.

Як зазначылі арганізатары канцэрта, назва «За Беларусь!» была абавязковай умовай з боку адміністрацыі Дома культуры, у якім плануецца правядзенне мерапрыемства.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак4

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?2

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

Памёр былы прэзідэнт Румыніі, які адыграў ключавую ролю пры звяржэнні Чаўшэску

Зяленскі расказаў, як вайна паўплывала на яго здароўе5

Прэзідэнтку Швейцарыі абвінавачваюць у нанясенні краіне мільярдных стратаў, бо не ўмела размаўляць з Трампам7

Вячорка адказаў Кавалеўскаму, які «нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў»: Ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі13

На eBay прадаюць беларускую манету за 2750 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць