Архіў

Алесь Кебік. Сівакоў сышоў

№ 17 (174), 24 — 30 красавіка 2000 г.


 

Сівакоў сышоў

 

Сівакоў аб’явіўся ў Беларусі не тады, калі яго прызначылі міністрам унутраных справаў, а на раніцу пасьля Нямігі. У дзяржаўным радыё ён расказваў пра ўчорашнюю трагедыю — пра падушаную ў пераходзе мэтро моладзь. Да пары пабуджаныя, мы слухалі кожнае яго слова з вусьцішшу, але і з удзячнасьцю. Сівакоў казаў праўду — аднолькавую і для сябе, і для нас. Такую праўду наша наскрозь ілжывая ўлада не казала ніколі. Вось гэтым і запомніўся Сівакоў. Ні балбатлівы Лукашэнка, ні маўклівыя шэйманы-мясьніковічы не надаваліся для такога моманту. Здарылася занадта сур’ёзнае, каб дурыць людзям галаву. І сказаць усё, як ёсьць, выпала Сівакову.

На такое здольны ня кожны. Можа, здольнасьць казаць народу тое, што ў самога на душы, і адрозьнівае публічнага палітыка ад голага папуліста?

Напэўна, многія аналітыкі прычыны адстаўкі Сівакова будуць шукаць, на ўзор «крэмлезнаўства» маскоўскіх тэлеканалаў, у інтрыгах Шэймана, няўпэўненасьці Лукашэнкі перад выбарамі і г.д. Мне ж здаецца, што тут раптам знайшлося сумленьне. Можна служыць пратэрмінаванаму прэзыдэнту, можна ня мець ніякіх палітычных поглядаў, можна гуляць у апаратныя гульні, але ўрэшце знаходзіцца мяжа, якую чалавек перайсьці ня можа. Гэтая мяжа для Сівакова — 25 сакавіка. Абсалютна недарэчныя бэтээры, сабакі, арышты журналістаў... А тут, наперадзе, новыя «радасьці» — забарона Чарнобыльскага Шляху. І ён сыходзіць, каб ня браць удзелу ў тым, што пярэчыць нутру, чаго нутро не прымае. Назавіце гэта сумленьнем, годнасьцю афіцэра, пазыцыяй валявога чалавека, — як заўгодна. Але, калі ён не падмануў сябе і нас тады, пра Нямігу, ён ня мог падмануць і цяпер.

Наступнае істотнае пытаньне: куды ён сышоў? Існуюць два шляхі ягоных папярэднікаў: Агальца, які сплыў у спакойную дыпляматычную затоку, і Захаранкі, якога скралі. Які зь іх паўторыць Сівакоў? Можа, ён працярэбіць нейкі трэці шлях?

Алесь Кебік


Каментары

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

Як Ядзвігін Ш. смажыў у рэдакцыі скваркі і чаму ложак Купалы нагадваў дохлага вярблюда. Івулін і Астапеня знялі захапляльны фільм пра «Нашу Ніву»8

Беларускі знішчальнік спрабаваў збіць беспілотнік у Рэчыцкім раёне

Ратуючыся ад алкаголю, паэт Круткін пабываў у дзіўным рэхабе — малітвы, пад'ём сярод ночы і забарона на размовы з роднымі14

Шоу ці дыпламатыя? Чаму кіраўнік Албаніі рэгулярна становіцца на калена перад прэм'ерам Італіі Мелоні?3

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці29

Пад Шчучынам 77-гадовая бабуля стала мамай для буслянят пасля ўрагану

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць