Архіў

З усёй краіны

№ 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000 г.


 З усёй краіны

 

СКАРАЧЭНЬНЯ МІІЛІЦЫІ НЯ БУДЗЕ

11 кастрычніка, падчас апэратыўнай нарады ў Горадні, міністар унутраных спраў Беларусі Ў.Навумаў абверг чуткі аб скарачэньні міліцыі. Скароцяць адно частку функцыянэраў МУС.

ЛУКАШЭНКА ПРА ДАПАМОГУ РАСЕІ

Беларусь штогод бясплатна аказвае Расеі паслугі на суму 850 млн. даляраў ЗША, заявіў у чацьвер А.Лукашэнка. Гэтая сума ўлучае «базы, транзыт і іншыя паслугі», якія беларускі бок робіць Расеі. Так, 200 млн. даляраў мела б каштаваць выкарыстаньне Расеяй станцыі папярэджаньня аб ракетным нападзе ў Ганцавічах, якая па важнасьці, на думку Лукашэнкі, не саступае Байкануру. «Але мы гэтую бугальтэрыю як братнія дзяржавы не выпінаем», — заўважыў А.Лукашэнка.

П’ЕМ БОЛЬШ ЗА РАСЕЙЦАЎ

Спажываньне алькаголю ў Беларусі за мінулы год склала 11 літраў на чалавека – па гэтым паказчыку Беларусь упершыню абышла Расею. Такія зьвесткі абнародаваў прэзыдэнт “Белдзяржхарчпраму” Іван Шакола. Нармальным лічыцца спажываньне 7-8 літраў. Разам з тым піва мы п’ем менш, чым расейцы – 25 літраў супраць 30.

ТАРАСАЎ – ЮБІЛЯР

14 кастрычніка ў кінатэатры «Зьмена» адбылася шматлюдная вечарына, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага гісторыка і пісьменьніка Кастуся Тарасава, аўтара такіх папулярных кніг, як «Памяць пра легенды» і «Пагоня на Грунвальд», а таксама цэлага стосу гістарычных дэтэктываў. Зараз юбіляр працуе намесьнікам рэдактара “Нашай Свабоды”.

ІНФЛЯЦЫЯ – 6,8% У МЕСЯЦ

Па выніках верасьня рост спажывецкіх цэн у Беларусі склаў 6,8%. Сёлета гэта самы высокі паказчык інфляцыі пасьля лютага. За 9 месяцаў 2000 году цэны вырасьлі на 78,2%.

“МЭДЖЫКУ” пАГРАЖАе КАНФІСКАЦЫЯ

У пятніцу 13-га падаткавая інспэкцыя Ленінскага раёну мела намер апісаць маёмасьць друкарні «Мэджык», дзе друкуюцца “Народная Воля” і “Рабочы”. Дырэктар фірмы Ю.Будзько здолеў дамовіцца аб пераносе акту вопісу на панядзелак. Папярэдне, 11 кастрычніка, без тлумачэньня прычын быў арыштаваны рахунак “Мэджыка”, што значна ўскладніла дзейнасьць друкарні. Аднак выданьне газэт, са словаў Будзько, спынена ня будзе.

ЁД НЯ МЁД

9 кастрычніка ля будынку анкалягічнага дыспансэра, што знаходзіцца ў раёне Акадэміі Навук, адбылося засьмечваньне калектару спэцыяльнага каналізацыйнага адстойніка. У выніку фэкальныя воды, што ўтрымліваюць радыёактыўны ізатоп ёд-131, выйшлі на паверхню зямлі на плошчы 60 кв.м, з-за чаго радыяцыйны фон на гэтым месцы перавысіў нармальны ў 10 разоў. Тэхнічным пэрсаналам больніцы аварыя зьліквідаваная, былі зробленыя захады па дэзактывацыі і пагрозы здароўю людзей няма.

СЛАВАЧЧЫНА АДКРЫЛА ПАСОЛЬСТВА Ў БЕЛАРУСІ

Генэральнае консульства Славаччыны ў Менску ператворана ў пасольства з 1 кастрычніка. Гэты крок ёсьць адказам на рашэньне аб адкрыцьці пасольства Беларусі ў Браціславе.

НАВІНЫ МЭТРО

Тарыф на праезд у менскім мэтро (40 рублёў) пакрывае толькі 35% ягонага сабекошту (больш за 100 рублёў). Таму неўзабаве жэтоны падаражэюць да 60 руб. Штодня мэтрапалітэн перавозіць 700 тысяч пасажыраў. Новую станцыю “Магілёўскую” здадуць да лістапада 2001 году, а да Каменнай Горкі мэтро дацягнецца не раней як праз чатыры гады. У сьнежні гэтага году заменяць старыя надпісы “Плошча Леніна” на “Плошча Незалежнасьці”. Абыдзецца гэта ў 8 мільёнаў рублёў.

Мар’ян Вянгроўскі, Астравец


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»77

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць