Архіў

Беларусь праз 100 гадоў (Новы праект “Нашае Нівы”)

№ 11 (220), 12 — 19 сакавіка 2001 г.


 Беларусь праз 100 гадоў
Новы праект “Нашае Нівы”

1901 год... Ні войнаў, ні голаду. Назва “Беларусь” напаўзабароненая... У Паўночна-Заходнім Краі дынамічна разьвіваецца гаспадарка і імкліва расьце насельніцтва. Зямлі не стае, і людзі змушана выяжджаюць у Сібір і Амэрыку. Толькі-толькі памёр Багушэвіч, давучваюцца Янка Купала і Якуб Колас. Яшчэ Юзэф Пілсудзкі – шараговы сацыяліст, і Ленін са Сталіным – юнакі-рэвалюцыянэры. Ніхто не здагадваецца, што гэтыя нікому не вядомыя падпольшчыкі-пачаткоўцы будуць распараджацца лёсам нашага краю. Яшчэ ня лётаюць самалёты, мала куды прыйшла электрычнасьць, а цягнік у нетразях палескіх пушчаў здаецца праўдзівым цмокам. Сьпіць народ, нібы зерне ў ральлі.

Хто б мог падумаць, што Менск, нічым ня лепшы за Вільню ці Віцебск, праз 100 гадоў будзе сталіцай, горадам-монстрам? Хто б падумаў, што векавечных палескіх балотаў ня стане? Хто б падумаў, што Хвойніччына і Брагіншчына праз 100 гадоў стануць мёртвай зонай? Што зь Беластоку да Смаленску можна будзе далятаць за гадзіну, а зь Берасьця да Віцебску даяжджаць за сем гадзінаў? Што вясковае насельніцтва скароціцца да колькасьці, меншай, чым перад беларуска-расейскай вайной сярэдзіны XVII ст.? Што лясы будуць наступаць, палеткі – зьмяншацца?

2001 год... Дэпрэсія, выбары, менская мітусьня і здранцьвеньне правінцыі. І амаль ніхто ня думае пра будучыню, 2101 год здаецца ірэальна далёкім.

2101 год. Якой будзе Беларусь праз 100 гадоў? Якой будзе дзяржава і якім дзяржаўны лад? Якімі будуць гарады? Які горад будзе сталіцай Беларусі? Якімі межы краіны? Што беларусы будуць есьці? Якімі будуць беларускія грошы? Якім транспарт? Якімі сродкі масавай інфармацыі? Якая літаратура будзе чытацца? Ці застануцца тэатры? Якія імёны будуць самымі папулярнымі? Якімі стануць лясы і рэкі? Ці можна будзе купацца ў забруджаных сёньня азёрах? Якія зьвяры зьнікнуць, якія новыя расьліны завядуцца? Што будзе з чарнобыльскай зонай? У якіх цэрквах будуць маліцца людзі? Што яны ведацьмуць пра 2001 год? Што будзе з намі?

Пачынаючы з 25 сакавіка штотыдня – мары і фантазіі пра будучыню Вечнай Беларусі, эсэ, прагнозы і футуралягічныя артыкулы ў новай рубрыцы “НН” – “Беларусь праз 100 гадоў”. З гэтага выйдзе цэлая кніга! Чакаем Вашых допісаў. Будзем загадваць.


Каментары

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная15

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ5

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі3

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты63

Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік21

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная15

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць