Архіў

Арцём Арашонак. Экспарт піва ў Нямеччыну

№ 21 (230), 21 траўня 2001 г.


 Экспарт піва ў Нямеччыну

Менск. Раніца. Першы прамень сонца праціснуўся між хмарачосаў і ўпаў на бронзавы помнік Быкаву. На пустым пэроне менскага мэтро рэхам аддалося: “Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца, наступная станцыя — пляц Каліноўскага”. Так пачынаўся новы дзень Беларусі...

У Сарбоне адкрыўся беларускі факультэт. У менскім Лінгвістычным унівэрсытэце пачынаюць вывучаць новыя курсы: бірманскую культуру, мовы суахілі і кечуа. Апошні міліцыянт у вёсцы разумее па-ангельску і трымаецца закону, а на покліч “Жыве Беларусь!” з усьмешкай адказвае: “Жыве вечна!” У Гомельскім ваяводзтве пасьля беларусаў на другім месцы па колькасьці — японцы. У Брагінскім павеце яны вынайшлі новы від кветак — фудзі, якія сталі сымбалем сінявокай краіны.

Полацак ператварыўся ў беларускую Флярэнцыю, прыняўшы абавязкі культурнай сталіцы. Разам зь Венай і Зальцбургам ён прываблівае слухачоў клясычнай музыкі. Таксама нідзе ў сьвеце больш няма музэю бульбы, апрача як на Дзьвіне.

Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр ператварыўся ў мікрадзяржаву кшталту Ватыкану. Рэлігійнае пытаньне засталося складаным, але новая унія пакрысе яднае нацыю.

Абліччы местаў набылі рысы эўрапейскасьці. Менск на мяжы часоў нагадвае суцэльную будаўнічую пляцоўку. Зьнесеныя Палац спорту на Нямізе, Палац Рэспублікі і пачварныя гмахі на ўскраінах, адбудоўваюцца апошнія неадбудаваныя дамы пазамінулага стагодзьдзя. Калектарная, Уральская, Радыятарная вуліцы сышлі ў нябыт і засталіся толькі ў музэі БССР. Пад яго аддалі куток сталіцы, на якім штучна захоўваецца атмасфэра тых часоў...

Беларусь — парлямэнцкая рэспубліка, актывізуецца рух нашчадкаў колішняе шляхты. Яны выступаюць за тое, каб працэдура атрыманьня грамадзянства краіны стала больш суворая, каб вымогі не абмяжоўваліся веданьнем мовы.

Таварыства Беларускай Культуры імя Зянона Пазьняка займаецца прамоцыяй беларускай мовы і культуры ў сьвеце. Гэта дзякуючы яму баскі пераклалі на сваю мову “Палескую хроніку” Мележа, у кубінскія дзіцячыя хрэстаматыі ўвайшла “Песьня пра камэнданта Чэ” Генадзя Бураўкіна, у Мантавідэа ўсталявалі памятную шыльду Карласа Шэрмана, а ў Менску — бронзавага сабаку Шніпа.

Самая папулярная газэта на пераломе стагодзьдзяў — “Вольная Беларусь”. Літаратура страціла сваю сакральнасьць, у яе нетрах нараджаюцца перш за ўсё лёгкія раманы і любоўныя прыгоды.

У Парыжы нашчадак Мірона ўзьняў вялізны бел-чырвона-белы сьцяг на Эйфэлевай вежы і, задаволены, сплаціў штраф за хуліганства.

Адзінае, у чым беларусы засталіся кансэрватыўныя, — гэта ў ежы. Дранікі, зразы, клёцкі — на стале кожнага беларуса. Зьнізілася спажываньне гарэлкі, але павялічыўся выраб піва, якое экспартуецца найбольш у Нямеччыну.

Арцём Арашонак


Каментары

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць