Архіў

Russische Krieg

№ 22 (231), 28 траўня 2001 г.


Russische Krieg

У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры прайшла гістарычная канфэрэнцыя “22 чэрвеня 1941 г. – пачатак савецка-нямецкай вайны: стан і праблемы ў беларускай і замежнай гістарыяграфіі”. Умоваю нямецкага боку-арганізатара было, каб дакумэнтацыя канфэрэнцыі вялася па-расейску, а не па-беларуску.

У ёй, акрамя беларускіх гісторыкаў, бралі ўдзел госьці зь Нямеччыны Манфрэд Цабэль і Гюнтэр Бракельман, а таксама Яўген Мірановіч зь Беластоку і Ніна Пятрова з Масквы.

Думкі на канфэрэнцыі выказваліся слушныя і лібэральныя, як на сёньняшнюю рэчаіснасьць. Прамоўцы пагаджаліся, што тэрмін “вялікая айчынная вайна” беларусам не пасуе, бо вайна для нас пачалася 1 верасьня 1939 г.

Агульную ўвагу выклікаў выступ доктара гістарычных навук Н.Пятровай. Яна заклікала беларусаў не паддавацца на правакацыі і рацыянальна глядзець на падзеі апошняй вайны, то бок усенародную барацьбу савецкага народу, ненавідзець калябарантаў, лічыць Сталіна стратэгічным геніем, а Чэрчыля й Рузвэльта – прайдзісьветамі й здраднікамі. Не абышлося й без рытуальнага цытаваньня Юліюса Фучака: “Людзі, будзьце пільнымі!” Гэта ўжо што да пашырэньня NАТО.

Працоўнымі мовамі канфэрэнцыі былі абвешчаныя беларуская, нямецкая і расейская, але выступы і дыскусіі ішлі збольшага па-расейску, як і ўся дакумэнтацыя. Прафэсар Бракельман падчас дыскусіі нават назваў спрэчкі беларускіх гісторыкаў вашымі расейскімі спрэчкамі.

Мне адразу прыгадалася леташняя сустрэча ў Кёльне з загадчыкам катэдры праблемаў СССР. Прафэсар Манфрэд Аляксандар доўга ня мог уцяміць, хто такія беларусы. Хтосьці спытаўся: “Ці пан прафэсар розьніць беларусаў, расейцаў, украінцаў?” Той шчыра, амаль па-біблейнаму, адказаў: “Для нас Вы ўсе адно: расейцы”. Дык што ж тут дзівіцца мове канфэрэнцыі?

А.Г.


Каментары

Цяпер чытаюць

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак1

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі14

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

Лідар Партыі зялёных расказаў, як яго катавалі ў СІЗА і калоніі1

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт3

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў3

Беларусцы за мяжой пісалі з нумара затрыманага знаёмага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак1

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць