Архіў

Беларусь праз 100 гадоў

№ 28 (237), 9 ліпеня 2001 г.


 Беларусь праз 100 гадоў

 

Вялікая Беларуская Ўтопія

За 100 гадоў Беларусь ператворыцца ў моцную і квітнеючую дзяржаву. Ва ўладзе будуць кааліцыі цэнтрысцкіх дэмакратычных партыяў, складзецца адкрытае й свабоднае грамадзтва, у якім будуць паважацца правы асобы. Дзяржаўныя сымбалі – бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”.

Сталіцай будзе Менск-Вялікі (гэтак сёньняшні Менск назавуць за ягоную значнасьць) – буйны фінансавы, культурны й палітычны цэнтар у Эўропе. Дзяржаўнай і пабытовай мовай канчаткова зробіцца беларуская, аднак беларусы будуць ведаць замежныя (у т.л. расейскую) мовы, з прычыны пастаянных бізнэсовых й асабістых кантактаў Беларусі з замежжам.

Зручнае геаграфічнае становішча беларусы выкарыстаюць максымальна эфэктыўна. Беларусь стане ключавым пасярэднікам паміж Эўропай (перадавымі тэхналёгіямі й фінансавамі сродкамі) і Расеяй (рэсурснай базай).

Праз гэта ўзрасьце ўплыў беларускіх палітычных колаў ва ўнутранай палітыцы Расеі, якая даўно перастане быць супэрдзяржавай. Масква згубіць свой уплыў на рэгіёны і ператворыцца ў новы Бабілён – грандыёзны мэгаполіс, які будзе жыць сваім уласным жыцьцём і ўнутранымі праблемамі. Расейскія рэгіёны будуць ува ўсім арыентавацца на Менск-Вялікі. У Расеі будзе панаваць моцнае прабеларускае лобі, таму расейскія шавіністычныя партыі будуць заклікаць да “барацьбы зь беларускім імпэрыялізмам і каляніялізмам”. Сярод расейцаў распаўсюдзіцца мода размаўляць па-беларуску, гэта будзе сымбалем рэспэкту. Расейская моладзь будзе імкнуцца ў беларускія ўнівэрсытэты, а расейскія спэцыялісты – працаваць у Беларусі.

Насельніцтва Беларусі на 2101 г. складзе 20 млн. жыхароў. Рост насельніцтва збольшага будзе выкліканы эміграцыяй (пераважна з Расеі). Аднак эмігранты будуць называць сябе “рэпатрыянтамі”, таму ў Беларусі пераважная колькасьць грамадзянаў паводле нацыянальнасьці будзе лічыць сябе беларусамі. Колькасьць праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў будзе прыкладна аднолькавай. Прычым прыежджыя з праваслаўнага Ўсходу, каб хутчэй натуралізавацца, будуць імкнуцца перайсьці ў пратэстантызм або каталіцтва.

Адбудзецца рэнэсанс беларушчыны на Беласточчыне й Віленшчыне. У Літве беларускую мову афіцыйна прызнаюць другой дзяржаўнай. У Вільні будзе пераважаць беларускае насельніцтва. У культурным пляне Вільня будзе намагацца стварыць канкурэнцыю Менску-Вялікаму: віленскія кансэрватызм і традыцыі супраць вялікаменскіх лібэртарнасьці й мультыкультуры.

Беларускія грамадзяне ў бальшыні сваёй будуць задаволеныя жыцьцём у Беларусі і напрамкамі яе далейшага разьвіцьця. У апазыцыі будуць толькі анархісты, аднак гэта будзе аб’ектыўна адлюстроўваць сусьветныя тэндэнцыі. Таму апазыцыйныя пратэсты й дэманстрацыі замест сёньняшніх бел-чырвона-белых даўно будуць праходзіць пад чорна-чырвонымі сьцягамі. Аднак нішто ўжо ня здолее парушыць стабільнасьці далейшага разьвіцьця нашай краіны.

 

Павал Садоўскі


Новы праект “Нашае Нівы”

2101 год. Якой будзе Беларусь праз 100 гадоў? Якой будзе дзяржава і які дзяржаўны лад? Якімі будуць гарады? Які горад будзе сталіцай Беларусі? Якімі межы краіны? Што беларусы будуць есьці? Якімі будуць беларускія грошы? Якім транспарт? Якімі сродкі масавай інфармацыі? Якая літаратура будзе чытацца? Ці застануцца тэатры? Якія імёны будуць самымі папулярнымі? Якімі стануць лясы і рэкі? Ці можна будзе купацца ў забруджаных сёньня азёрах? Якія зьвяры зьнікнуць, якія новыя расьліны завядуцца? Што будзе з чарнобыльскай зонай? У якіх цэрквах будуць маліцца людзі? Што яны ведацьмуць пра 2001 год? Што будзе з намі?

Штотыдня — фантазіі пра будучыню Вечнай Беларусі, эсэ, прагнозы і футуралягічныя артыкулы ў рубрыцы “Беларусь праз 100 гадоў”. З гэтага выйдзе цэлая кніга! Чакаем Вашых допісаў. Будзем загадваць.


Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць