Архіў

Людка Сільнова. Казкі жыцьця

№ 21 (283), 7 чэрвеня месяца 2002 г.


казкі жыцьця

Летні пэчварк

Пад вечар прамяні жоўтага сонца робяцца шырэйшымі і прабіваюцца скрозь шчыльна прыгнаныя зялёныя лапікі дрэваў, як доўгія стужкі пэчварку, што яднаюць блёкі ў адно цэлае.

Пэчварк — адмысловае жаночае рукадзельле! Нешта — зь нічога. Лад — зь бязладзьдзя. Вялікая, грунтоўная рэч (дыван ці покрыва) — зь бязважкіх лапікаў, абрэзкаў.

Іду праз утульны, ціхі, улагоджаны пад канец летняга дня менскі сквэр па роўнай дыяганальнай дарожцы з акуратна ўкладзеных ружовых прастакутнікаў. І ўяўляю сябе кузуркай — кшталту мушкі-зелянушкі ці божае кароўкі, што коўзаецца, перабіраючы лапкамі, па бязьмежнай, накрухмаленай паверхні лапікавай коўдры. Сыстэмнай і дасканалай, як і кожны Божы твор.

“Калі б я рабіла пэчваркавы дыванок пад сёньняшні настрой, — кажу я мэталёваму хлопчыку зь непаслухмяным лебедзем у самым цэнтры сквэру-коўдры, — я б узяла жоўтую, як сонца, зялёную, як дрэвы, сінюю, як неба, тканіны. А яшчэ — крыху белай і чорнай. І назвала б гэты дыванок “Менскі пэчварк”.

Ружовага колеру ў свой тэкстыльны выраб я ня ўводзіла б. Больш за тры колеры (плюс белы і чорны) наша выкладчыца пэчварку, круглатварая, як сонца і поўня, спадарыня Вольга, уводзіць у твор ня раіць. А настаўніца спадарыні Вольгі вучыць нас ставіць у правым ніжнім куце вырабленага палатна знак свайго жаночага імя, падобны да гальдраставу — вязаных рунаў, і год выкананьня. Дзіўна глядзяцца яны побач: заўчорашчына і цяпершчына!

Што да ляпідарнага пэчварку, дык найстаражытнейшы такі выраб знайшлі ў грабніцы эгіпэцкага фараона, баіць спадарыня Вольга — і робіць свае чорныя вочы вузкімі і загадкавымі, уладарна прыжмурваючыся…

На круглым стале рыцараў Ордэну Паўночнага Храму ў менскім Палацы моладзі (у часе паміж фэстамі-бітвамі Круг ператвараецца ў зручны стол для дзяўчат-швачак) я на свае вочы бачыла шматслойныя фрагмэнты рыцарскага ўбраньня, прашытыя знаёмым буйным швом. Пад жалезнай шкарлупінай рыцара — мяккі бялок пульхнага тэкстылю і вялікае сэрца-сонца. Жоўтае і жыцьцядайнае, як жаўток.

Яйка — аб’ёмны, трохмерны, ідэальны пэчварк Бога.

Ня ведаю, ці займаліся пэчваркам у старажытнасьці мужчыны, але цяпер жанчынам у мастацтве пэчварку дапамагае кампутар — аналяг інтэлектуальнага, маўклівага і сьвятланоснага мужчыны-бога.

У вольны ад будзённага клопату дзень можна закрыцца ў пакоі ад усіх і крыху папэчваркацца — заняцца капітальна “кампілятыўным” лапікавым шытвом. Выбраць адзін з тысячаў узорных блёкаў з праграмнае бібліятэкі, надрукаваць на прынтэры у патрэбным памеры, разьлічыць, нарэзаць і сшыць стракатае, як жыцьцё, палатно. На традыцыйнай папяровай падложцы.

…Суседка паехала на лецішча — вычварацца з кветкамі і градамі. Гэта ейнае лапікавае шытво, ейны любімы пэчварк.

Людка Сільнова


Каментары

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс9

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?24

У КНДР узводзяць мемарыял у гонар салдат, што загінулі за Расію9

Трамп: ЗША рыхтуюцца пачаць сухапутную ваенную аперацыю ў Венесуэле23

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс9

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць