Архіў

Ня быць Казэтай

На фоне ажыятажу вакол эўрапейскага «дранг нах остэн» цікава чытаць, што думаюць самі эўрапейцы пра сваіх новых суседзяў па ЭЗ.

Францускі сатырычны тыднёвік «Charle-Hebdo» прывітаў рашэньне аб уваходзе новых сяброў вялізным загалоўкам «Пашырэньне Эўропы. Мадам Тэнард’е вяртаецца». Тэнард’е — пэрсанаж «Адрынутых» Гюго, якая эксплюатавала даверлівую малую Казэту.

Рэсурсы дзесяці новых сяброў ЭЗ складаюць 4,6% багацьця адзінаццаці «старых». Брусэль не пагадзіўся рэфармаваць на карысьць новых сяброў праграму PAC (Супольная аграрная палітыка), на якую прыпадае 40% бюджэту ЭЗ. Міністар сельскай гаспадаркі Францыі сказаў: калі францускі фэрмэр не атрымае 9,4 млрд. эўра, «сялянскай цывілізацыі французаў» — канец. У выніку вырашана, што будуць субсыдаваць ня болей за 25% выдаткаў аграрнага сэктару новых сяброў ЭЗ. Згодна з рашэньнем Эўракамісіі, толькі празь дзесяць гадоў дзесяць новых сяброў ЭЗ могуць разьлічваць на дапамогу, эквівалентную той, якую атрымліваюць сёньня старыя краіны Зьвязу.

З 2000 г. агульная сума дапамогі новым сябрам складала тры мільярды эўра штогод. Яна была падзеленая між усімі кандыдатамі. Тры мільярды — гэта палова таго, што атрымала Гішпанія напярэдадні ўваходу ў ЭЗ на рэструктурызацыю сваёй гаспадаркі. Дасюль няма і пляну кампэнсацыі эканамічных стратаў ад уваходу ў ЭЗ.

Гэта значыць, што краіны «Новай Эўропы», каб выжыць, павінны ствараць для інвэстараў прываблівыя эканамічныя праекты. Сацыяльны дэмпінг і скасаваньне падаткаў (зь якіх, дарэчы, фінансуецца культура) — не апошнія фактары ў заахвочваньні замежных інвэстыцыяў. Як іранізуе «Charle-Hebdo», пашырэньне ЭЗ — сьвята для францускага прадпрымальніцкага саюзу MEDEF. Дзякуючы пашырэньню бізнэсмэны на дурня атрымалі 75 млн. «казэтаў».

Ці значыць, што левыя супраць Эўропы? Інтэграцыя — гэта не «рэстаўрацыя гістарычнага адзінства эўрапейскіх народаў» (Рамана Продзі), а больш складаная афэра зь дзьвюма супрацьлеглымі тэндэнцыямі. Умовы, якія ставіць Брусэль новым сябрам, адпавядаюць дагматам нэалібэралізму: дэмантаж сацыяльнага сэктару, нівэляваньне культураў, здача сувэрэнітэтаў на карысьць новых элітаў і г.д. Зь іншага боку, эўраінтэграцыя — вясёлы праект саміх грамадзянаў, які можа стварыць культурную і сацыяльную прастору з творчымі патэнцыямі для кожнага індывіда. Левыя за тое, каб ня быць Казэтай: меней ілюзіяў наконт ЭЗ і болей руху, каб зьмяніць правілы гульні ў эўрапейскай інтэграцыі на сваю карысьць. Прабачце за патас.

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй2

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй2

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць