Пасьля звароту жыхароў вёскі Чырвоная Дуброва ў раённую газэту праўленьне Бабруйскага райспажыўтаварыства згадзілася пачакаць з закрыцьцём мясцовай крамы.
Умовай існаваньня крамы — адзінага месца, дзе вяскоўцы могуць набыць хлеб, соль, цукар, — зьяўляецца падвышэньне яе рэнтабэльнасьці. Гандлёвая кропка, якая месьціцца ў старым драўляным будынку, неаднаразова атрымлівала прадпісаньні аб закрыцьці ад пажарнай службы і міліцыі.
Стратнасьць ставіць пад пагрозу закрыцьця многія вясковыя крамы. Галоўная прычына гэтага — нізкая пакупніцкая здольнасьць вяскоўцаў.
Людміла Кокаш, Бабруйск
Каментары