Архіў

эканамічная хроніка

18 сьнежня 2003

Ліміт росту цэнаў вычарпаны

Урад і Нацбанк ня здолелі ўтрымаць інфляцыю нават у прагнозных рамках. За 11 месяцаў году цэны вырасьлі на 24%. Гэта болей, чым разьлічвалася на цэлы год. Беларусь — краіна з найвышэйшым узроўнем інфляцыі ва Ўсходняй Эўропе.

Валютныя запасы Беларусі растуць

На 1 лістапада памер чыстых актываў ураду і Нацбанку краіны складаў 500,6 млн даляраў, што на 4,5% болей проці пачатку году.

Рост цэнаў на дрэва й дровы

З 1 студзеня зраўняюцца цэны на дзелавую драўніну, прызначаную на экспарт, і драўніну дзеля ўнутранага карыстаньня. Увогуле кошт драўніны вырасьце ў паўтара разу. Фіксаваная цана складамэтра расьпілаваных дроваў павысіцца з 3,5 да 4,5 тыс. руб. Норма на адну хату — 7 складамэтраў. Звыш гэтага ліміту дровы прадаюцца па свабоднай цане.

Ультыматум Касьянава

Выступаючы ў Кіёта, расейскі прэм’ер Міхаіл Касьянаў публічна выставіў Беларусі ультыматум. Калі да 1 студзеня Расея й Беларусь не дасягнуць згоды па стварэньні газатранспартнай камапніі, з Новага году Беларусь будзе атрымліваць газ з Расеі па 50 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Палічылася з «Балтыкай»

Пазыку «Балтыцы» ў 10,5 млн даляраў «Крыніца» выплаціла за два дні да разбору ў Краснадарскім арбітражным судзе ў справе арышту маёмасьці беларускага заводу. Расейскія інвэстары лічаць, што ім павінны выплаціць яшчэ й працэнты. Тым часам беларускаму ўраду пад націскам Масквы давялося скасаваць уласнае рашэньне аб спагнаньні ПДВ на транзыт расейскіх тавараў.

Даляр застанецца слабым проці эўра

Арышт Садама наўрад ці выкліча моцнае падзеньне цэнаў на нафту і рост курсу даляра, мяркуе большасьць экспэртаў. Рэзкі пералом сытуацыі можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі амэрыканцы знойдуць бэн Ладэна. Замежнагандлёвы дэфіцыт у ЗША застаецца рэкордна высокім. У кастрычніку ён склаў $41,77 млрд проці $41,34 млрд у верасьні.

Піва: у Нямеччыне меней, у нас болей

Паводле ацэнак аналітыкаў агенцтва «Fitch», рынак піва ў Заходняй Эўропе працягвае курчыцца. З усіх краінаў толькі ў Італіі і Гішпаніі продажы ў апошнія пяць гадоў расьлі. А ў Нямеччыне, напрыклад, яны зьмяншаліся на 1,5% за год. Тым часам ва Ўсходняй Эўропе, у тым ліку й Беларусі, спажываньне піва расьце на 5—10% у год, за кошт выцісканьня мацнейшых напояў.

МБ; БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне36

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць