Архіў

Апэрацыя «Ы»

Нават падлеткі, якія трасуць у суседа яблыкі, ставяць некага на шухер. Калі чэкісты, ідучы чысьціць апазыцыйныя офісы, ня ведаюць нават такіх аксіёмаў зладзейскай прафэсіі, ня дзіва, што іх ловяць, як тых фраераў.

Цікава, як бы пракамэнтаваў Жалезны Фэлікс — натуральна, калі б быў жывы — навіны з Горадні, дзе гэбэшнікі (гэтак сьцьвярджае сайт «Пагоні») спрабавалі «падняць» офіс газэты «День»? А Лемянтоўскі, Мальчык і яшчэ пару «франтавікоў» іх павязалі і здалі ў мянтоўку? Баюся, слабое высакароднае сэрца Эдмундавіча ня вытрымала б такога мэсыджу. «Піжоны, якія піжоны», — сказаў бы крэатар «чырвонага тэрору» і, здаўшы пост Мянжынскаму, зьехаў бы ў родныя Ашмяны прадаваць літоўскім турыстам танную самагонку.

Відавочна, падрыхтоўка налёту на «День» нагадвала вядомы дыялёг Панікоўскага і Балаганава: «Толькі крадзеж, таварыш лейтэнант Шура». — «Не, таварыш палкоўнік Самуэль Міхайлавіч, выключна рабаваньне». Проста файна, што сьмершаўцам ня стукнула ў галаву абрабаваць рэдакцыю ў духу «Хроснага бацькі» — уварвацца ў памяшканьне ў масках, пакласьці ўсіх з калашоў і, скачаўшы патрэбныя файлы з кампа, змыцца ў кірунку Нёману.

У кіраўніцтве Камітэту павінны зрабіць патрэбныя высновы з правалу апэрацыі «Ы». Перш за ўсё, нашто гэтая крымінальшчына? Існуюць тысячы адносна сумленных спосабаў разьвесьці апазыцыянэра. Мой знаёмы з «Мэмарыялу» распавядаў, што аднойчы вядомаму праваабаронцу Кавалёву янкі далі тысячу грынаў на маніторынг правоў чалавека ў Чачэніі. Аднак чачэнцы тых манітораў так і не пабачылі. На Павялецкай-Кальцавой эфэсбэшнікі пад відам кідалаў-напарстачнікаў выцягнулі ў Адамавіча ўвесь бабулін.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Лёлік Ушкін

Каментары

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?100

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць