Архіў

Паўстань, (ня толькі масавая) культура!

Цяжка пераацаніць, наколькі важна, каб разьвівалася беларуская папса, каб шырылася й квітнела айчынная маскультура. Жыцьцёва неабходна, каб абкураныя падлеткі жлукцілі ў пераходзе не якую-небудзь «Балтыку», а хаця б «Крыніцу», абмяркоўваючы пры гэтым не паганых «Тату» або БГ, але конча «Крамбамбулю» ці «Ляпісаў». Рацыя, кожная нармальная незалежная краіна мусіць мець сваіх уласных поп-зорак, апэратараў мабільнае сувязі, спорткуміраў і г.д. Але ці ня больш істотна, у якім стане справы з сур’ёзнай літаратураю, з кіно, з клясычнай музыкай? Уяўляю, зь якой агідай ці, як мінімум, нудотай скрывіліся пасьля гэтых словаў многія чытачы. Аднак я асабіста ніколі не паверу, што прараўсьці некалькі просьценькіх куплетаў у мікрафон перад ашалелым натоўпам у якім-небудзь Лядовым палацы складаней, чым выканаць, напрыклад, фартэпіянную санату сі-мінор Ліста ці віялянчэльную санату Рахманінава ў камэрнай залі на 150—200 чалавек. Колькі б нас ні пераконвалі, што праца на эстрадзе гэткая ж складаная і патрабуе гэткага ж прафэсіяналізму, як і творчасьць у акадэмічным жанры, — ня ўдасца ніколі.

Але не пра гэта размова. У часе паўстаньня мас анікога не турбуе вартасьць, элітарнасьць ці сур’ёзнасьць прадукту. Сёньняшнім крытэрам у ацэнцы твораў «мастацтва» ёсьць хіба «падабаецца — не падабаецца». Як, дарэчы, і ў ацэнцы палітыкаў, па вялікім рахунку. Хай сабе, на маю ўласную думку, параўнаць сымфонію Зьмітра Смольскага зь песенькай Аляксандры й Канстанціна — тое самае, што суаднесьці матч фінальнай групы Чэмпіянату Эўропы па футболе з гульнёй дваровых хлопцаў на пыльнай пляцоўцы ў адну браму. Істотна тут, ці купіць гэтую песеньку як мага большая колькасьць людзей. Істотна нават не для гэтай песенькі ці сымфоніі, а для самога выканаўцы, каб ён мог прыстойна існаваць, каб ягоная праца годна аплачвалася. Дзіўна: у спорце чамусь плацяць больш Зыдану й Шаўчэнку, чым Валадзянкову ці Макоўскаму. Аднак у музыцы, падобна, адбываецца акурат наадварот.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Віталь Стахіевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by9

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Як Лукашэнка дапамагае Расіі гандляваць алмазамі ў абыход санкцый — новае расследаванне «Белпол»3

Колькасць загінулых у Кіеве вырасла да 12, сярод іх трое дзяцей3

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя2

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады45

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

Беларуска Дар'я расказала, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by9

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць