Архіў

Лазьня №4

Лета ў Гомелі ў чацьверты раз адзначаецца вялікім хардкор-сэйшэнам «Mass Medium»

Цяпер у Беларусі модна йграць кор. Чаму? Дзецям трэба мяса: арганізм такі. Пад яго прасьцей у стралялкі гуляцца альбо перажываць цяжкую задушлівую бытавуху вакол. Дырэктар пляжу, начальнік усяго гэтага фэсту-бязладзьдзя — «Павук» з гурту «Rasta». «Rasta» — гэта сур’ёзна. Гэта як ФК «Гомель». Хлопцы могуць падпаліць моладзь, цікавасьць да сябе падтрымліваюць. Горад думае, ці гэта «Harley» ў Зьмітра, аднаго з вакалістаў, і ці ён сапраўдны альбо вытачаны на Сельмашы. Не, гэта ня «Harley» і не зь Сельмашу, гэта «Suzuki».

Іншая коравая зорка, «TT-34», мерапрыемства прапусьціла. Сярод адносна новых коравых бандаў можна выдзеліць «ZV!K» — новы enfent terrible гомельскай рокавай тусоўкі. Гэтыя тры банды плюс яшчэ «M.L.A.» i «КОНТУР» лёгка могуць задаволіць коравую аўдыторыю. У іх ёсьць што сказаць. Што не падабаецца, дык гэта пляжныя хлопчыкі, якіх шмат зьявілася апошнім часам. Яны хочуць іграць прыгожую і цяжкую музыку, выглядаюць проста цудоўна. MTV.

Шырока высунуліся панкі. Лепшыя тут, пасьля зьнікненьня «Мандражу», «Ацетилен». Панк з дабаўленьнем ска. Без палітычнай напругі — песьні аб праблемах, якія хвалююць усіх, сьмех з праблемаў, якія ўсіх хвалююць. Тэксты бяз лаянкі. «Мумифицирова(н)» — модная фішка. Мінімалізм. У гурце толькі бас-гітарыст і бубнач. «Гараж (104)» — каліфарнійскі панк з ідыяматычнымі словамі.

Усё пачалося 2 ліпеня а 15-й. Клюб «Адрэналiн». Пераднавальнiчная пахмурная сьпёка не абяцала нiчога добрага. Народу сабралося больш, чым на любым гомельскім апазыцыйным мітынгу. Можна сказаць, без спазьненьняў выпусьцiлi першых. «Мумифицирова(н)», «Liberum Veto», «Гараж (104)»... Не згадаў вышэй пра «Tonatos» — таксама хардкоравая банда. Гурт не ўмяшчаецца ў стылiстычныя рамкі. Хлопцы любяць джаз (i йграюць яго проста на вулiцы, для ўсiх). Падключаюць духавыя, гармонiк, але гэта ня брэгавiч-кор a la «Zdob si zdub».

«Адрэналiн». Лета. 3-i паверх. Вокны зачынены. Жах. Лазьня. Дыхаць цяжка. Выратаваньне ад духаты альбо ад нелюбiмга гурту шукалi на нiжнiх паверхах: у каго былi грошы — у бары на другім, астатнiя — нiжэй i ў сутарэньнях. ДК «Фэстывальны» (былы ДК Хiмiкаў) ператварыўся ў нефармальны стракаты мурашнiк. Ахова напружана назiрала за беспарадкам i чакала, калi гэта нарэшце скончыцца. Мерапрыемства падыходзiла да кульмiнацыi, калi выйшлi «Stormhold» — новы гурт Нажа (славуты вакаліст «Gods Tower»). Натоўп падцягнуўся блiжэй. Тады, напэўна, заля была найбольш поўнай. Але народ пачаў стамляцца. Столькi цяжару й фізычнай напругі (музычка ўсё ж рухавая, да таго ж і дружныя рабяты скіны не даюць расслабіцца) ня кожны вытрывае. Нарэшце пачалi зьяўляцца хедлайнэры.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Ананьеў

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць