Архіў

«Экзамэн правалены» — «Параза Крамля»

«Беларусь сегодня» і «Народная воля» пра падзеі ва Ўкраіне

Пасьлявыбарная сытуацыя ва Ўкраіне знайшла сваё адлюстраваньне на старонках беларускіх газэт: у адных выклікала шчырую зайздрасьць, у іншых — раздражненьне.

Ва Ўкраіне ўжо пайшоў другі дзень рэвалюцыі, а першыя матэрыялы ў беларускіх газэтах на тэму ўкраінскіх выбараў зьявіліся толькі ў аўторак 23 лістапада праз маруднасьць друку, што адпачывае ў панядзелак. На першых палосах «Народнай волі» ды «Беларуси сегодня» здымкі прыхільнікаў лідэра апазыцыі Віктара Юшчанкі. Толькі што здымак з кіеўскага Майдану Незалежнасьці «Народная воля» падпісала «Вось так Украіна адстойвае сваю будучыню», а ў «Беларуси сегодня» здымак быў ілюстрацыяй да артыкулу «Гучная ўкраінская ноч».

Абодва выданьні падаюць напачатку афіцыйныя вынікі другога туру выбараў. «НВ» прыводзіць таксама вынікі абодвух агульнаўкраінскіх сацапытаньняў, паводле якіх Юшчанка пераканаўча перамог, і спыняецца на мэханізмах фальсыфікацый ва ўсходніх абласьцях. Свайго карэспандэнта «НВ» ва Ўкраіне ня мела.

«СБ» не хавае свайго скептычнага стаўленьня да сытуацыі і крытыкуе ўсіх без разбору. Карэспандэнт «СБ» Ігар Кольчанка быў у цэнтры рэвалюцыі... і не заўважыў рэвалюцыі. Ён губляецца ў дробязях ды неістотных дэталях (праз самацэнзуру?) і аказваецца няздольны адчуць «дух часу», які толькі і можна адчуць на месцы падзеяў. Рэдакцыя «СБ» нават мусіла дадаць свае тлумачэньні. «Нашаму спэцыяльнаму карэспандэнту можна толькі паспачуваць, — пачынаецца рэдакцыйны камэнтар. — Сёньня ў засьнежаным Кіеве, сярод мітусьні і супярэчлівых чутак, вельмі складана ня толькі знайсьці эксклюзіўную інфармацыю для газэты, але й увогуле зразумець, што там адбываецца». З засьнежанага Менску, маўляў, усё бачна і зразумела значна лепш. Камэнтатар «СБ» бязь лішняе палітычнае карэктнасьці і проста чалавечае спагады піша пра Юшчанку: «Майкл Джэксан у лепшыя гады. Твар — у горшыя». І праводзіць поўныя недарэчнасьцяў гістарычныя паралелі: «Гэта ўжо папахвае норавамі эпохі Дырэкторыі, калі палітыкі Букавіны і Карпат пайшлі на адкрытую канфрантацыю з тагачасным палітычным Харкавам», — разьлічаныя на аўдыторыю, якая кепска ведае, што такое Букавіна і чым быў тагачасны Харкаў. «СБ» старанна падтрымлівае стэрэатып падзелу Ўкраіны на Захад і Ўсход, піша пра падтрымку Юшчанкі ў заходніх абласьцях і Януковіча ва ўсходніх, ні слова ня кажучы пра тое, што ва ўсходніх Палтаўскай, Сумскай, Чарнігаўскай абласьцях Юшчанка атрымаў пад тры чвэрці галасоў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алесь Трафіменка

Каментары

Цяпер чытаюць

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вёсцы на Смаленшчыне знайшлі жудасную шасціпальцую руку, якой каля 7 тысяч гадоў10

«Нёман» прайграў фарэрскаму «Клаксвіку» ў першым матчы трэцяга раўнду Лігі канферэнцый8

«Дудзя глядзеў? А Дудзь — шпіён». Беларусы расказалі, як цяпер праходзяць праверкі тэлефонаў і апытанні на мяжы14

«Мне літоўцы сказалі не свяціцца, таму што спецслужбы шукаюць, як падабрацца». Франак Вячорка пра пагрозы9

У Барысаве выдзяляюць больш чым мільён даляраў на «адраджэнне яўрэйскіх традыцый»1

У Зэльвенскім раёне начальнік прасіў прабачэння пасля роліка ў TikTok1

Стала вядомая прычына смерці Озі Осбарна1

Расійскія шпіёны сачылі за Грозевым з дапамогай шпіёнскіх акуляраў. Вось як гэта было

Стала вядома, якім можа быць «лёгкі першы крок» Трампа, калі Расія праігнаруе ягоны ультыматум5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць