Крыж у Чэхах
Дачуўшыся ад краязнаўцаў ці ад некага з жыхароў, што недзе ёсьць магілы ці помнікі нашым героям, ён неадкладна бярэцца за справу: распытвае, робіць эскіз, знаходзіць зацікаўленых і стварае помнік.
Крыж у Чэхах зьявіўся да двухтысячагодзьдзя хрысьціянства. Шырака сьвяткавалася — і ў сьвеце, і ў Беларусі, а ў вёсцы нават крыжа няма. Спачатку вырашыў паставіць хоць які-небудзь, але затым выйшаў сапраўдны шасьцімэтровы, для ўсталяваньня якога зьбіраліся мужыкі з суседніх вёсак, а экскаватар рабіў насып — месца балоцістае. Крыж відаць, калі едзеш па трасе Вільня—Полацак. Пасьля гэтага, кажа Алесь, мясцовыя жыхары сталі глядзець на яго менш дзіка. Думалі, што ён прыбядняецца, бо, напэўна, атрымлівае грошы за свой энтузіязм, і часам, дапамагаючы ў якой працы, казалі: «Хоць бы пляшку паставіў за работу». А Алесь спачатку спрабаваў прыцягнуць да працы аднавяскоўцаў, але потым зразумеў: чаго агітаваць? Бяры сам ды рабі. Як зробіш сам, дык нешта і будзе.
Помнік паўстанцу
У 2002 годзе паміж вёскамі Канябічы і Каралінова (Пастаўскі раён) зьявіўся надмагільны помнік Фларыяну Даноўскаму — аднаму з заснавальнікаў «Братняга саюзу літоўскае моладзі» (1849 г.). Падпольная арганізацыя рыхтавалася да ўзброенага паўстаньня. За тры дні да пачатку нехта здрадзіў — і арганізатары былі пакараныя. Даноўскі вярнуўся ў тыя мясьціны празь дзясятак гадоў, прайшоўшы сібірскія капальні, ды знайшоў прытулак у маёнтку мастака Альфрэда Ромэра, дзе працаваў аканомам і фэльчарам.
Пра магілу паўстанца Алесь пачуў выпадкова ад аднаго дасьледчыка. На той час на магіле знаходзіўся камень, пастаўлены яшчэ за польскім часам. Улады пастаянна адбрыкваліся: дорага, фізычна немагчыма, ды гэта ж ня ваш родзіч. Але дапамог прадпрымальнік зь Вялейкі Віктар Гіль — усталёўваць гранітны камень трэба было на вышыні, дзеля чаго быў збудаваны сапраўдны памост. Каваль з Паставаў зрабіў аздабленьне для помніка, дапамаглі і мясцовыя жыхары. Так і павялося далей з усімі Алесевымі праектамі: дапамагалі ў іх рэалізацыі хто чым мог.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"
Каментары