Архіў

Уцякаюць мазгі

Кампазытар Яўген Дзьвізаў расказваў, што ў пачатку 1980-х падлетка Гельфанда бээсэсэраўскія спартовыя чыноўнікі не хацелі ўключаць ва ўсесаюзны турнір: маўляў, усё роўна зьедзе ў Ізраіль.

Гадоў празь дзесяць ён і зьехаў. Разам зь іншым гросмайстрам-эмігрантам, віцьбічам Ільлём Сьмірыным, даваў чосу ізраільскім шахматыстам. Але змаганьне са слабейшымі не вядзе да вышыняў: цяпер Барыс Гельфанд ледзь уваходзіць у сусьветную дваццатку, а некалі ж быў пятым. Падупаў рэйтынг і ў Сьмірына, хоць летась ён упэўнена выйграў турнір на званьне абсалютнага чэмпіёна Віцебшчыны, дзе гулялі амаль усе наймацнейшыя ўраджэнцы краю. Затое някепска — для перадпэнсійнага ўзросту — адаптаваўся ў ЗША іхні былы трэнэр Альбэрт Капэнгут. Выйграе чэмпіянаты штату Нью-Джэрзі, піша артыкулы для прафэсійных выданьняў накшталт «Informator» і «New in Chess». За амэрыканскія клюбы зь пераменным посьпехам гуляюць былы мянчук Юры Шульман (гросмайстар) і берасьцеец Станіслаў Сьмятанкін (міжнародны майстар).

Хадзіла калісьці ў менскі гурток «Прахадная пешка» пэрспэктыўная дзяўчынка Наста Сарокіна. Стаўшы майстрам спорту, перабралася ў Аўстралію. Выступае за алімпійскую зборную гэтай краіны — праўда, зважаючы на ейны маламоцны рэйтынг, малапасьпяхова. Гросмайстар Юры Зязюлькін зьехаў на рубяжы стагодзьдзяў і ўладкаваўся ў Польшчы. Заняўся бізнэсам — прадае шахматныя кніжкі і кампутарныя праграмы. Настаўнік Аляксея Аляксандрава Міхаіл Шарашэўскі атабарыўся ў Баўгарыі, дый сам Аляксандраў, ангажаваны расейскім клюбам «Макс Вэн», нячаста ганаруе сваёй прысутнасьцю беларускія турніры.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

ВР

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў124

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў124

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць