Архіў

Найлепшы варыянт для прэзыдэнта

Апазыцыйны кандыдат, нават не набраўшы большасьці галасоў, у вачах міжнароднай супольнасьці будзе легітымнейшым за Лукашэнку.

18 красавіка Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ зьвярнулася да прэзыдэнта з прапановай. «Спадар Лукашэнка», паводле меркаваньня КХП-БНФ, ня мае юрыдычнага права балятавацца на трэці тэрмін, прапанавана падпарадкавацца Закону і ня ўдзельнічаць у чарговых прэзыдэнцкіх выбарах. «Мы зьвяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў сьвятле палітычных падзей і тэндэнцый, якія разьвіваюцца ва Ўсходняй Эўропе і Паўночна-Заходняй Азіі, адмаўленьне ад незаконнага ўдзелу ў выбарах ёсьць найлепшым варыянтам асабіста для Вас і таксама для нашай краіны. Выбары прэзыдэнта Беларусі павінны адбыцца ў 2006 г. бяз Вашага ўдзелу», — напісана ў звароце. Яго падпісаў старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк.

Упершыню ў ходзе перадвыбарнай кампаніі-2006 выразна і ўголас пастаўлена пытаньне пра легітымнасьць самога ўдзелу ў ёй Лукашэнкі. Захад не прызнаў вынікаў рэфэрэндуму-2004. Беларускі апазыцыйны кандыдат, нават і не набраўшы большасьці галасоў, усё роўна ў вачах міжнароднай супольнасьці будзе больш легітымным за Лукашэнку, які «расьпячатае» сваю другую дзесяцігодку на пасадзе.Успрыманьне Лукашэнкі не як афіцыйнага суперніка, а толькі як непазьбежнай перашкоды на шляху да перамогі можа зрабіцца стрыжнёвым пунктам перадвыбарнай кампаніі апазыцыі.

У гэты ж час на сьценах сталічных дамоў зьявіліся невялікія чорна-белыя налепкі з рэзкім тэкстам: «Расейскага найміта Лукашэнку пад суд за парушэньне Канстытуцыі, закону, за разбурэньне дзяржавы, за карупцыю, за незаконнае ўтрыманьне ўлады. Хопіць цярпець зьдзек! Ініцыятыва «Беларуская салідарнасьць». Відаць, у актывістаў КХП-БНФ малавата спадзяваньняў на тое, што Лукашэнка прыслухаецца да іх звароту.

Каментары

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці23

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах10

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі10

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці23

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць