Свет2121

«Уключыце гучна Motorhead»: памёр Лемі Кілмістэр

Лемі Кілмістэр, лідар і заснавальнік брытанскай рок-групы Motorhead, раптоўна памёр праз чатыры дні пасля таго, як яму споўнілася 70 гадоў.

 

Як паведамляюць яго блізкія, музыкант памёр пасля кароткай барацьбы з вельмі агрэсіўнай формай раку.

На афіцыйнай старонцы гурту ў «Фэйсбуку» гаворыцца, што хвароба выявілася ў Лемі толькі 26 снежня.

«Наш высакародны і магутны сябар сышоў пасля кароткай сутычкі з вельмі цяжкай формай раку… Мы не можам выказаць наша ўзрушэнне і наш смутак, проста няма слоў», - гаворыцца ў заяве групы.

«Мы раскажам больш у бліжэйшыя дні, а цяпер, калі ласка … Уключыце гучна Motorhead, уключыце гучна Hawkwind [група, у якой Лемі граў да Motorhead], уключыце музыку Лемі гучна. Выпівайце, расказвайце гісторыі, успамінайце пра жыццё гэтага цудоўнага, выдатнага чалавека», - напісалі ўдзельнікі групы.

У студзені-лютым 2016 гурт планаваў гастрольны тур па Еўропе ў азнаменаванне 40-й гадавіны Motorhead.

Motorhead

Ян Кілмістэр, які ўзяў сабе псеўданім Лемі, нарадзіўся ў Барслеме, графства Стафардшыр, у 1945 годзе.

У 1975-м ён стварыў групу Motorhead. Да 2015 года Лемі заставаўся адзіным музыкам з яе першага складу.

Лічыцца, што Motorhead стаялі ля вытокаў «новай хвалі брытанскага хэві-металу» канца 1970-х - пачатку 1980-х гадоў, калі гэты стыль стаў вельмі папулярны спачатку ў Злучаным Каралеўстве, а потым і па ўсім свеце.

Сярод найбольш вядомых песень Motorhead - The Ace of Spades і Killed by Death.

Хоць група была адной з самых вядомых у жанры хард-н-хэві, сам Лемі звычайна аддаваў перавагу называць свой стыль рок-н-ролам.

Іх манера ігры сапраўды з цяжкасцю ўкладвалася ў рамкі якіх-небудзь напрамкаў «цяжкага металу» - Motorhead аказаў ўплыў на спід-, трэш-метал, гучны і падкрэслена-грубы гук цалкам гарманічна спалучаўся з папулярным у той час панк-рокам.

Усё разам гэта дазволіла Motorhead знайсці фанатаў сярод прадстаўнікоў многіх субкультур.

Апошні альбом група выпусціла ў жніўні 2015 года.

У 2011 годзе памёр былы гітарыст Motorhead Майкл Берстан па мянушцы Вюрцэль (па-ангельску - «пудзіла»). Ён прыйшоў у калектыў Motorhead ў 1984 годзе і правёў у групе 11 гадоў.

А незадоўга да смерці Лемі, 12 лістапада, памёр бубнач Філ Тэйлар, які граў у групе з 1975 па 1984 і з 1987 па 1992 гады.

Сам Лемі быў знакаміты сваім хрыплым голасам і незвычайнай, знарочыста грубай манерай ігры на бас-гітары.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ8

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ8

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць