Вайна22

Forbes: Адзін год вайны каштаваў Расіі амаль 115 млрд даляраў

Гэта траціна ўсіх даходаў расійскага бюджэту за перадваенны 2021 год.

Фота: vecteezy

Расія выдаткавала 114,4 млрд даляраў на 12 месяцаў вайны супраць Украіны. Пра гэта 24 лютага паведаміў украінскі офіс часопіса Forbes.

Паводле яго інфармацыі, у гэтую суму не ўваходзяць прамыя і ўскосныя страты ад уведзеных заходнімі краінамі эканамічных санкцый.

Агульны расійскі артыкул выдаткаў на вайну ва Украіне за год выглядае так:

  • 53,8 млрд даляраў — на заробкі расійскім вайскоўцам, а таксама кампенсацыі параненым і сем'ям загінулых;
  • 36,1 млрд даляраў — на забеспячэнне расійскай арміі: ракеты, артылерыя, амуніцыя, паліва, ежа, медыкаменты і інш.;
  • 24,5 млрд даляраў — сумарны кошт захопленай і знішчанай расійскай вайсковай тэхнікі.

Па звестках Forbes, з усёй страчанай вайсковай тэхнікі расіянам даражэй за ўсё абышлася баявая авіяцыя. Расія страціла знішчальнікі і іншыя самалёты на суму каля 6,5 млрд даляраў, а верталётаў — на суму 3 млрд даляраў. 

А сітуацыю з наземнымі відамі тэхнікі аналітыкі Forbes апісваюць так:

«Страты расійскай бранятэхнікі і артылерыі не такія катастрафічныя. У цэлым РФ страціла 40—70 працэнтаў сваёй сухапутнай вайсковай тэхнікі. Але асабліва каштоўнымі трафеямі для Украіны сталі артылерыйскія ўстаноўкі, якія наносілі найбольшыя страты ўкраінскім вайскоўцам у першыя шэсць месяцаў вайны».

Таксама часопіс сцвярджае, што ўкраінская армія змагла вывесці з ладу 3350 расійскіх танкаў з улікам таго, што для ваеннага ўварвання Расія задзейнічала толькі 3330 такіх машын. 

«Страты танкаў аказаліся такімі вялікімі, што расіянам прыйшлося адкрываць свае склады працяглага захоўвання. Аднак інфармацыя аб «дзясятках тысяч савецкіх танкаў на складах» аказалася міфам. Расія за год змагла раскансерваваць і вырабіць ад 1000 да 1800 танкаў, што ў 2—3 разы менш, чым было ў Масквы ў пачатку вайны», — адзначае Forbes.

Чытайце яшчэ:

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Польшчу

Колькі расійскіх вайскоўцаў загінула за год? Гэта лічба ўжо перавысіла савецкія страты ў Афганістане

Апублікавалі рэйтынг акцыянерных таварыстваў, па-за канкурэнцыяй банкі

Каментары2

  • Жвір
    28.02.2023
    А далеко-ли до Ла-Манша ? Теперь уже далекооо...
  • Нет Молотов
    28.02.2023
    К этому еще стоит добавить потери от санкций и заморозку активов на сотни миллиардов долларов. Неужели российские холопы все стерпят.

Цяпер чытаюць

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан6

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальны мінскі рэстаран змяніў назву, але ўласнікі брэнда ўсё роўна незадаволеныя

Беларус некалькі разоў паспяхова прыязджаў з Польшчы на радзіму. А ў апошні раз не змог выехаць праз палітычную крыміналку25

Беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраваць дронамі13

Беларускія ўлады летась даслалі запыт на выдаленне 50 відэа з YouTube. Ім адмовілі3

Джулі Дэвіс, якую некалі прызначалі паслом ЗША ў Беларусі, узначаліць дыпмісію ў Кіеве

Топ-3 карумпаваныя прэзідэнты Усходняй Еўропы — новы фэйк 1

«Мы зрабілі больш за любую іншую дзяржаву». Трамп абвясціў 8 мая Днём Перамогі ў ЗША30

Мінчанка папрасіла Кухарава памяняць ёй кватэру праз інфрагук ад суседскага камп'ютара3

Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан6

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць