Архіў

Трэцяе пакаленьне

Пакаленьне бацькоў уцякала зь вёскі. Пакаленьне дзяцей уцякае з дачаў. Але яно яшчэ будзе выхвальвацца перад унукамі сваёй сялянскай загартоўкай. Піша Руслан Равяка.

Пакаленьне маіх бацькоў уцякала зь вёскі, кідала мову, ламала сьветапогляд. Дзяды самі выпраўлялі дзяцей у сьвет, каб выбавіць іх ад рабскай працы, працаднёў, бяспашпартнасьці, калгаснага бязладзьдзя. Гэтак перарвалася повязь вякоў. Беларус перайшоў са стадыі селяніна ў стадыю гараджаніна.

Першае пакаленьне ўрбанізаваных сялян, крыху асвойтаўшыся ў горадзе, штотыдзень наяжджала на вёску дапамагаць старым правіць гаспадарку. У нядзелю рэйсавыя аўтобусы развозілі здраднікаў вёскі з торбамі, наладаванымі бульбай, і гумовымі грэлкамі з самагонкаю. Аднак гэтае пакаленьне яшчэ захавала сялянскія веды, будучы здатным на ўсялякую працу — запрэгчы каня, накляпаць касу, абагнаць бульбу.

На вёсках паціху паміралі родныя, езьдзіць дапамагаць не было куды, і таму першае пакаленьне, маючы цягу да зямелькі, ухапілася за дачы. Тое пакаленьне (нашы бацькі, а ў каго й дзяды) цяперака як чорны вол шчыруе, ня бачачы прасьветлае гадзіны, на сваіх сотках, змагаецца з пустазельлем і кратамі, каб пасьля пахваліцца экалягічна чыстым ўраджаем.

Іх дзеці — другое, так бы мовіць, пакаленьне — саступае яшчэ на крок — кажа, што лягчэй гэтую бульбу і гуркі купіць, чым гарбаціцца. Старыя скардзяцца: дзяцей не загнаць на дачу, моладзь агінаецца ды ўвільвае. Усё паўтараецца наноў — тая самая здрада бацькоўскаму палетку, якім некалькі дзясяткаў год таму здрадзілі старэйшыя. Моладзь дапамагае крыху татку з мамкаю, каб сумленьне не загрызла. Гэтая моладзь яшчэ не зусім страціла дзядоўскую навуку ды здатная выкапаць і пасадзіць бульбу, прывезьці гародніну дахаты, абабраць парэчкі. Але само, выпеставанае ў гарадзкіх кватэрах, другое пакаленьне для сябе браць сотак ніколі ня будзе.

Калі адыдзе першае пакаленьне, лецішчы другому ня будуць патрэбныя. Хіба што на шашлык які зьезьдзіць ці яблыкі абтрэсьці.

Магчыма, празь якія дваццаць год цяперашнія выраслыя падшыванцы будуць тыркаць пальцам на экран з кланаванай бульбай пад маналёг дыктара пра рэкордныя ўраджаі ды павучаць сваіх дзяцей: «Я ж у твае гады бацькам на лецішчы дапамагаў мяхі ў машыну насіць, а вы тут як клёцкі ў масьле жывяце…»

Беларусы паціху ператвараюцца ў эўрапейскую нацыю, што на выхадных хоча адпачываць і забаўляцца, глядзець сьвет ды розныя дзівы. Дзядоўскі палетак праз гэтых лайдакоў зарасьце дзірваном.

Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі25

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць