Архіў

Навіны сьцісла

Этыёпы праляцелі

Міністэрства ўнутраных спраў адмовіла этыёпскім пілётам, што зьвярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай аб палітычным прытулку. Прадстаўнікам афрыканскае краіны вернуты пашпарты, аднак у іх ёсьць яшчэ месяц, каб абскардзіць рашэньне ў судзе. Замежнае палітычнае ведамства Беларусі аргумэнтуе адмову тым, што палітычная сытуацыя ў Этыёпіі стабільная. Тым часам замежныя праваабаронцы называюць прычынай адмовы гешэфты беларускага і этыёпскага ўрадаў.

Вымовы ўсім

Прэзыдэнт Беларусі за «незабесьпячэньне належнай арганізацыі выкананьня і кантролю за выкананьнем даручэньняў кіраўніка дзяржавы ў першым паўгодзьдзі аб’явіў вымову першаму віцэ-прэм’еру У.Сямашку, намесьнікам прэм’ер-міністра І.Бамбізу, В.Гапееву, У.Дражыну, А.Кабякову, міністру абароны Л.Мальцаву. Заўвагі атрымалі кіраўнікі аблвыканкамаў А.Якабсон, У.Саўчанка, Б.Батура ды старшыня Менскага гарвыканкаму М.Паўлаў. Прэм’ер-міністру С.Сідорскаму, кіраўніку адміністрацыі В.Шэйману ды старшыні КДК А.Тозіку «зьвернута ўвага»

на недастатовую працу па забесьпячэньні няўхільнага выкананьня даручэньняў кіраўніка дзяржавы.

Новы пасол Літвы

У пятніцу даверчыя граматы кіраўніку дзяржавы ўручыць новы пасол Літвы. Пятрасу Вайцякунасу 52 гады, ён быў сябрам т.зв. пераходнага Вярхоўнага Савету Літвы, што прынёс нашым суседзям доўгачаканую незалежнасьць. Да прызначэньня ў Менск Вайцякунас працаваў паслом у Латвіі ды па асаблівых даручэньнях Міністэрства замежных спраў.

Гандбалісты атрымалі супернікаў

27 ліпеня прайшло лёсаваньне эўрапейскіх кубкавых турніраў сэзону 2005/2006. Чэмпіён Беларусі Берасьцейскі гандбольны клюб імя Мяшкова ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе з нарвэскім «Сандэрф’ёрдам». Дзяўчаты з БНТУ на першай стадыі Лігі чэмпіёнаў згуляюць з францускім «Мэцам», а «Гараднічанка» — з кіпрскім «Юс Юніёнам». Матчы 3—4 і 10—11 верасьня, калі беларусы чарговы раз не пагодзяцца праводзіць матчы ў гасьцях. Лёсаваньне рэшты эўракубкаў пройдзе 16 жніўня.

АГ, afn.by, svaboda.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі8

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне36

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі8

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць