Архіў

Знаходка францускіх магілаў

Вядома, што Беларусь стала адной вялікай брацкай магілай для войска Напалеона падчас кампаніі 1812 году. Да гэтага часу наша Бярэзіна зьяўляецца для французаў сынонімам самае жахлівае катастрофы. І цяпер шляхі адступленьня Банапартавых жаўнераў можна прасачыць па безыменных пахаваньнях уздоўж бальшакоў і прасёлкаў.

Адно з такіх пахаваньняў было выяўлена жыхарамі вёскі Селішча Вялейскага раёну. Яшчэ колісь даўно пры распрацоўцы пясчанага кар’еру работнікі натрапілі на чалавечыя парэшткі, але тады ўлады не зацікавіліся іх паходжаньнем, адно загадалі зьмяніць накірунак выбару жвіру. Толькі ў жніўні гэтага году дзяржава вырашыла заняцца пахаваньнем, прыслаўшы сюды адмысловы 52-гі пошукавы батальён, які займаецца выключна росшукамі і перазахаваньнем вайскоўцаў.

Тое, што Селішчанскае пахаваньне асаблівае, стала зразумела ў першыя ж дні раскопак. «Францускія магілы», як мясцовыя жыхары называюць любыя капцы, пачынаючы ад старажытных курганоў, у гэтым выпадку, як ні дзіўна, сапраўды пацьвердзілі сваю назву. Падчас раскопак былі знойдзены рэчы, што дазволілі беспамылкова вызначыць прыналежнасьць пахаваных войскам Напалеона. Такімі маркерамі сталі ядры, гузікі зь лічбамі лінейных палкоў, гербамі, назвамі гарадоў. Сярод найбольш цікавых інскрыпцый — «Republique Franсaise», «Leipzig». Другой адметнасьцю стала колькасьць пахаваных — пад дзьве сотні. І раскопкі яшчэ працягваюцца.

Паводле гістарычных зьвестак, у Селішчы 2 сьнежня 1812 г. спыніліся на ноч асноўныя часьці францускіх войскаў. Умовы паходу былі невыноснымі праз мароз і голад. Сотні жаўнераў гінулі ад сьцюжы каля адкрытых вогнішчаў. Дэзарганізацыя ў войску набыла гранічныя маштабы. Паводле ўспамінаў сьведкі тых падзей генэрала Армана Каленкура, хваляваньні сярод салдат у Селішчы ўпершыню за ўсю кампанію 1812 г. закранулі нават звышдысцыплінаваную гвардыю Напалеона, чаго яшчэ ніколі раней не здаралася. Зранку 3 сьнежня, калі францускія войскі пакідалі паселішча, узбочыны дарог былі ўкрытыя целамі памерлых ад холаду бедакоў. Тое, што жаўнеры загінулі менавіта ад голаду і холаду, пацьвярджаецца адсутнасьцю пашкоджаньняў на костках і чарапах, знойдзеных у магіле.

На той час самі вайскоўцы ўжо ня мелі ні сілаў, ні часу нават на самае простае — засыпаць мерцьвякоў зямлёй. Сяляне ж, згодна з цыркулярамі ваеннай адміністрацыі, прымусова займаліся пахаваньнямі ахвяр, адначасова зьбіраючы рыштунак і зброю, якія потым здавалі за грошы ў царскае войска. Апроч таго, і самі сяляне, якія былі даведзены да галоты францускімі рабункамі ды расейскімі рэквізыцыямі, спрабавалі неяк палепшыць свой гаротны матэрыяльны стан за кошт рэчаў памерлых. Гэтым тлумачыцца надзвычайная беднасьць знаходак у Селішчанскім пахаваньні.

Вынікі раскопак плянуецца падвесьці на адмысловым пасяджэньні ў Гістарычнай майстэрні ў Менску, пра што будзе дадатковая інфармацыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла10

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць5

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму8

Іранцы ўцякаюць з буйных гарадоў, на дарогах заторы — Нетаньяху абяцае новыя ўдары4

ДАІ назвала, колькі выпускнікоў аўташкол здаюць з першай спробы і як змяніўся парадак прыёму экзаменаў1

Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт. Яго затрымалі проста на мяжы1

ГУР правёў новую дыверсію: абясточыў аб’екты расійскага ВПК у Калінінградзе2

Як прайшоў вогненны фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках ШМАТ ФОТА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць