Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

Дыялёг для нечага.

— Праз тое, што ёсьць сэміты, ёсьць антысэміты. Так?.. Калі ж ёсьць сэміты і антысэміты, дык павінны быць…

— Ну-ну… Хто?

— А хто яго ведае!.. Праз тое, што ёсьць сэміты і антысэміты, няма шмат чаго іншага, што павінна было б быць.

* * *

Пра дзіця можна сказаць: «Цела малое, а душа ж уся». Даўно гэта нашу — і нікуды не ўстаўляецца. Мусіць, дастатковае само па сабе.

* * *

Ён любіў слухаць музыку, лежачы… Так слухаў і ў труне.

* * *

Захапляемся: як слаўна ўсё, госпадзе, наладзіў ты ў сьвеце!.. І не адчуваем: як?

Вось для каго граюць на пахаваньні? Хіба для нябожчыка, які ня чуе?.. Не. Значыць, іграюць для жывых. Тады чаму гэтак сумна?.. Гэта ж радасьць: ён ужо там, а мы яшчэ тут!

Жыцьцё, уладкаванае людзьмі, якраз і не дае адчуць яго так, як яно ўладкаванае Богам.

* * *

Сыс прычапіўся: «Аддай мне тэлевізар! Ты ўсё адно яго не ўключаеш, а я футбол пабачу…»

Аддаў яму тэлевізар.

Праз пару дзён звоніць: «Ты нашто мне даў тэлевізар такі гаўняны! Я лёг глядзець, а нашы прайгралі!»

Пытаюся (бо размова пра чэмпіянат Эўропы, дзе беларусаў не было): «Якія нашы?»

«Рускія!»

Во табе і нацыяналіст. «У расейцаў шаблі касыя, у расейцаў вочы Батыя…» І гэтакі нацыяналізм доўжыцца ў Беларусі ўжо больш за тры стагодзьдзі. Ад Трынаццацігадовай вайны, у якой нашы (ужо і ня ўцяміць, якія?) прайгралі. У чым паспрыялі таксама нашы: украінскія казакі, якія выступілі супраць Вялікага Княства Літоўскага на баку маскоўскага цара. І ў іх таксама былі «шаблі касыя».

Скрозь нашы — і ўсе нашы прайграюць.

Каментары

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?100

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

Трамп так і не ўвёў санкцыі супраць Расіі і Пуціна. Ці варта верыць яго новым пагрозам?10

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі аранжавую акулу-няньку ФОТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць