Архіў

Навіны спорту

Тры мэдалі

Беларускія спартоўцы вярнуліся з чэмпіянату сьвету па грэка-рымскай барацьбе, што прайшоў у Будапэшце, з трыма мэдалямі. Золата заваяваў Алім Сялімаў (вагавая катэгорыя 84 кг), дзьве «бронзы» — Сяргей Арцюхін (120 кг) і Вольга Хілько (63 кг).

Сярод пяскоў эгіпецкай зямлі

Беларуская каманда заняла 12-е месца на V этапе Кубку сьвету па ралі-рэйдах у Каіры — «Ралі фараонаў». З 37 экіпажаў дыстанцыю (2,3 тыс. км) пераадолелі толькі 23, астатнія незваротна згінулі ў пясках. Перамогу сьвяткаваў сумесны француска-бэльгійскі экіпаж, вугорцы — другія.

Цяпер у плянах беларусаў — удзел у сусьветным ралі Парыж—Дакар, што стартуе 31 сьнежня.

Хварэем за беларусаў

4 кастрычніка прайшло лёсаваньне групавога турніру Кубку УЭФА. Найцікавейшай выглядае група «С», дзе поруч з бэрлінскай «Гертай» і францускім «Лянсам» згуляюць генуэская «Сампдорыя» з нашым форвардам Віталём Кутузавым, бухарэсцкая «Сьцяўа» галкіпэра зборнай Васіля Хамутоўскага, швэдзкі «Хальмстад» паўабаронцы Дзяніса Сашчэкі.

Маскоўскі «Лякаматыў», колеры якога абараняюць Сяргей Гурэнка і Сяргей Амельянчук, у групе «В» пазмагаецца з каталюнскім «Эспаньёлам», сыцылійскім «Палерма», дацкім «Брондбю» і «Макабі» з Пэтах-Ціквы (Ізраіль).

«Дынама» (Бухарэст) галкіпэра Ўладзімера Гаева ўтварыў квінтэт «F» разам з «Марсэлем», «Хэрэнвэнам», баўгарскім «Леўскім» і ўладальнікам Кубку УЭФА-2005 маскоўскім ЦСКА.

І нарэшце, «Дняпро» (Днепрапятроўск), у якім не апошнюю скрыпку грае форвард моладзевай зборнай Сяргей Карніленка, будзе гуляць у групе «D» зь нідэрляндзкім «АЗ», ангельскім «Мідлсбро», швайцарскім «Грасхопэрам» і баўгарскім «Літэксам».

Ня наш дзень

Юнацкая футбольная зборная Беларусі (U-17) ня трапіла ў наступны этап адбору да чэмпіянату Эўропы. Беларусы абышлі славенцаў, але саступілі Галяндыі і Даніі.

АР, belta.by, gazeta.pl

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кадэбіст выйшаў з пакоя і пакінуў святару пісталет». Што адбываецца з ксяндзом Акалатовічам, якога абвінавацілі ў шпіянажы3

«Кадэбіст выйшаў з пакоя і пакінуў святару пісталет». Што адбываецца з ксяндзом Акалатовічам, якога абвінавацілі ў шпіянажы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Сяргею трэба выбраць свой шлях: альбо ты ў медыя і гаворыш усё, што хочаш, альбо ты ў палітыцы23

Перавозчыкі зніжаюць цэны на квіткі на аўтобусы ў Польшчу і Літву

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых6

Пад Бабруйскам знайшлі грыб вагой 10 кілаграмаў — ён ядомы2

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кадэбіст выйшаў з пакоя і пакінуў святару пісталет». Што адбываецца з ксяндзом Акалатовічам, якога абвінавацілі ў шпіянажы3

«Кадэбіст выйшаў з пакоя і пакінуў святару пісталет». Што адбываецца з ксяндзом Акалатовічам, якога абвінавацілі ў шпіянажы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць