Архіў

Залатая башня, або Чыпсы з густам

Рэкляма — рухавік прагрэсу. Але, як кожны рухавік, працаваць яна мусіць бездакорна. Апошнім часам усё часьцей сустракаецца рэкляма па-беларуску. Сярод прыхільнікаў нашае мовы зьяўляюцца ня толькі сусьветныя вытворцы бытавой тэхнікі, сродкаў сувязі ды аўтамабіляў, але й айчынныя прадпрыемствы — як буйныя, так і дробныя. Па-беларуску афармляюцца вітрыны крамаў і кавярняў, транспартныя прыпынкі. І тут не заўсёды пануе прыгожая й бездакорная мова. Адзін з вытворцаў прапануе чыпсы з «густам цыбулі і сьмятаны». А можна пачуць і такое: «Пей «Пэпсі» і выйграй…». Уражаньне, што нехта пашкадаваў часу і сродкаў на спэцыялістаў у галіне перакладу. У любым разе выходзіць непрыгожа і непрафэсійна, што адбіваецца на прэстыжы тых, хто мае такі падыход да рэклямы свайго тавару. Пагатоў ёсьць вартыя перайманьня прыклады, калі справу давяраюць спэцыялістам — тое ж Таварыства беларускай мовы ніколі не адмовіць у паслугах.

Таксама сярод беларускамоўных рэклямадаўцаў ёсьць пасьлядоўныя — такія, што не абмяжоўваюцца толькі друкаванай рэклямай і бігбордамі, але і маюць сайты ў Інтэрнэце па-беларуску. Для кагосьці мова — толькі фасад. Тая ж «Крыніца» ня можа не раздражняць незразумелымі надпісамі на контрэтыкетках піўных пляшак — «Криница» «Класичнае».

Назвы крамаў і іх вітрыны таксама пакідаюць шмат пытаньняў. Адна з кавярняў, разьмешчаная на нядаўна перайменаваным праспэкце, прапануючы францускую выпечку, «шаноўна» запрашае сваіх наведнікаў. А жыхары Серабранкі прычакалі нарэшце адкрыцьця мінімаркету зь дзіўнай назвай «Серебрянная вежа». Чаму не «Залатая башня»?

Але ня можа ня цешыць вока наш адказ «Оранжевому верблюду» — крама дзіцячай вопраткі з трапнай назвай «Апранайка». Так і просіцца ўсьлед назва для дарослай установы адпачынку — стрыптыз-бару — «Распранайка».

Дзякуючы клопату сяброў ТБМ беларуская мова гучыць у транспарце. Але й тут здараюцца нечаканасьці і імправізацыі. Асабліва паказальным у гэтым выпадку зьяўляецца соты аўтобусны маршрут. Шаноўнаму спадарству тут настойліва раяць «не перебегать дорогу перед движущимся транспортом», а таксама «предъявлять документы на проезд кандуктару або вадзiцелю». Па лёгіцы такога перакладу, пачуўшы тое самае цалкам па-беларуску, шаноўнае спадарства тут жа кінецца пад першы ж транспартны сродак і наадрэз адмовіцца предъявлять неабходныя дакумэнты.

Выклікае нараканьні гараджан і афармленьне прыпынкаў. У газэту «Ва-банк» зьвярнуліся жыхары вуліцы Лящинскага (па вэрсіі дарожнай службы, што афармляла аўтобусны прыпынак).

Сталіца ў гэтым сэнсе не выключэньне. У Горадні можна прагуляцца па ул.Цеглянной, выйсьці на прыпынку «Рэмбытцехніка» і пад’есьці «сасісек» у прывакзальнай забягалаўцы.

Зрэшты, будзем аптымістамі. Будучыня за пісьменнай і прыгожай мовай, а што да кур’ёзаў і ляпаў, то друкаванае слова зробіць сваю справу — дамалявалі ж коскі на афіцыёзных плякатах «Квітней, Беларусь!»

Каментары

Цяпер чытаюць

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася4

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася

Усе навіны →
Усе навіны

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі12

Лукашэнка даручыў Галоўчанку дапрацоўваць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку3

Пракоп’еў пра скандал вакол Стрыжака: Не трэба кожны выпадак дрэнных манер аналізаваць праз гендар. Гэта пашляціна, яно перашкаджае перамагчы Пуціна18

Суд Бабруйскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» сайт Рады міністраў Паўночных краін

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам8

Мінскі «Камволь» не працуе, і пры гэтым у яго назбіралася 200 мільёнаў даўгоў9

Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы. Суд вынес прамежкавае рашэнне

У Расіі папулярных блогераў абавязалі перадаваць правы ад тэлеграм-каналаў боту Раскамнагляду

16‑гадовая Паліна, якую асудзілі за пратэсты, насамрэч аказалася 22-гадовай. Справа ў памылцы міліцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася4

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць