Свет44

Аэрапорт Мюнхена зноў закрывалі з-за палётаў дронаў

Другі раз за апошнія суткі абедзве ўзлётна-пасадачныя палосы ў аэрапорце Мюнхена закрыты, паколькі паблізу былі заўважаныя дроны невядомага паходжання.

Аэрапорт Мюнхена. Ілюстрацыйнае фота Walter Bibikov / Getty Images

«Нямецкія авіядыспетчары абмежавалі палёты ў аэрапорце Мюнхена ў якасці меры засцярогі з-за непацверджанага выяўлення дронаў», — гаворыцца ў заяве аэрапорта. Палёты прыпыненыя «да далейшых паведамленняў».

Увечары ў чацвер аэрапорт Мюнхена таксама закрываўся на некалькі гадзін, паколькі ўлады западазрылі, што побач з ім з’явіліся дроны.

«Калі нам сёння не дазволяць лятаць, то дакладна затрымаюцца больш пасажыраў, чым тыя тры тысячы, што былі ў ноч на 3 кастрычніка», — цытуе Reuters афіцыйнага прадстаўніка аэрапорта.

На мінулым тыдні з-за невядомых дронаў давялося на некаторы час закрыць аэрапорты Капенгагена і Осла, на гэтым тыдні, у аўторак, дрон зноў быў заўважаны побач з нарвежскім аэрапортам, але не ў Осла, а ў горадзе Бройнесун, нагадвае Бі-бі-сі.

Дарэчы, учора падчас выступу ў Сочы Уладзімір Пуцін пажартаваў пра дроны ў Еўропе.

Калі ў кіраўніка Крамля спыталі, ці запускаў ён дроны ў Данію, Пуцін засмяяўся і, зрабіўшы рукою пагардлівы жэст, адказаў: «Я больш не буду. Ні ў Францыю, ні ў Данію. Куды яшчэ далятаюць? У Лісабон».

Акрамя таго, ён нават параўнаў трывогу еўрапейцаў наконт дронаў з панікай перад НЛА: «Ведаеце, там забаўляюцца людзі, якія калісьці забаўляліся наконт НЛА. Там столькі дзівакоў, як і ў нас, дарэчы кажучы. Нічым не адрозніваюцца, асабліва маладыя людзі».

Каментары4

  • всё по плану, извиняющегося и шутяще-кураживающегося путина
    04.10.2025
    И будут закрывать ! Ведь немцам и французам не нужна стена дронов пво, -дорого. Согласятся, когда нечего и незачем будет закрывать.
    Дозакрываются до коллапса экономики Германии и ЕС.
  • А был ли мальчик? (С)
    04.10.2025
    всё по плану, извиняющегося и шутяще-кураживающегося путина,
  • Паскаль Бздо
    04.10.2025
    Паклала арда на НАТА , там у́се сваё 😂

Цяпер чытаюць

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны18

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

З якой бульбы лепш за ўсё рабіць дранікі8

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са Статкевічам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць