Архіў

Піць або дружыць

Глускі сьпіч прэзыдэнта — самы арыгінальны ход у гісторыі перадвыбарных кампаній.

Зьвяртаючыся да мясцовых жыхароў у Глуску, лідэр нацыі паставіў пытаньне рубам: «Хто п’е кожны дзень — за мяне не галасуйце. Я з такімі сябраваць ня буду».

З часоў Пэрыкла гісторыя выбарных дэмакратый ня ведала настолькі суіцыдальнага з пункту гледжаньня электаральных пэрспэктыў кроку.

Адпаведна ліпеньскім зьвесткам Інстытуту сацыялёгіі, 37% беларускіх мужыкоў штодня мочаць джала. Іншымі словамі, гаворка ідзе як мінімум пра 20—25% патэнцыйных выбаршчыкаў. І раптам палітык, у якога на носе выбары, добраахвотна адмаўляецца ад іх галасоў. Гэта тое самае, калі б Буш-малодшы заклікаў янкі: «Хто есьць гамбургеры, за мяне не галасуйце. Нагоніце тлушчу, а прэзыдэнту яго потым зганяй».

Дзіўная таксама цана глускага выбару: або пляшка, або сяброўства з прэзыдэнтам. Няўжо любімы кіраўнік сябруе з такой колькасьцю людзей, ды яшчэ выпівох? Дзіўны ў такім разе ў іх фармат сяброўскіх пасядзелак: усе квасяць, а адзін у хакей гуляе.

Моцна падставіўся прэзыдэнт і ў іншай галіне. Адпаведна з афіцыйнымі вынікамі рэфэрэндуму-2004, бацькаў курс падтрымалі няшмат выбарцаў. Паколькі 100 % альканаўтаў наўрад ці адмовяцца завязаць дзеля абстрактнага сяброўства з прэзыдэнтам, то колькасьць набраных апазыцыяй галасоў у 2005 г. лягічна павінна вырасьці. Калі ж вынікі, абвешчаныя Лідзіяй Ярмошынай, гэтага не пацьвердзяць, во будзе грунт для наездаў замежных наглядальнікаў на і так зацюканы беларускі Цэнтравыбаркам.

Адно з двух: або гэты палітык ведае загадзя, што пераможа, або вядзе цікавую электаральную камбінацыю. Паколькі выбары ў нас самыя сумленныя і празрыстыя ў сьвеце, застаецца другое. Сапраўды, калі прыгледзецца, то крок бацькі не такі ўжо ідыё… прабачце, нелягічны.

Магчыма, прэзыдэнт намагаецца справакаваць апазыцыю на няслушныя дзеяньні. Павёўшыся на гарантаву мульку, народная кааліцыя зробіць стаўку на вакантную прасьпіртаваную частку выбаршчыкаў і праінструктуе «зуброў» зафігачыць усе сьцены графіці: «Хочаш штодзень бухаць — трэба адзінага выбіраць!» От будзе падстава для зьедлівых камэнтароў у праграме «Ў цэнтры ўвагі».

Што да супярэчнасьцяў афіцыйных вынікаў, таксама ёсьць выйсьце. Сярэдняя доза выпітага згаданымі 37%, згодна з тымі ж зьвесткамі НАН, складае 1,5 стандартнай бутэлькі гарэлкі. Як бачым, бязь дзьвюх ходак ніяк не абысьціся. Так што сп-ня Ярмошына, камэнтуючы высокую лічбу падтрымкі АГЛ, можа лёгка парыраваць усе паклёпы «Вясны» і «Партнэрства»: адрасатамі бацькавага закліку ў Глуску была меншая частка айчынных алкашоў. Абсалютная большасьць, як сьведчыць статыстыка, кіраюць не адзін, а два разы на дзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць