Каханне і сэкс11

Мексіканская каралева прыгажосці адстрэльвалася ад паліцыі з аўтамата

Уладальніца тытула «Міс штата Сіналоа — 2012», якая загінула ў перастрэлцы паміж ваеннымі і бандытамі ў горадзе Макарыта на захадзе Мексікі ў канцы лістапада, верагодна, сама страляла з аўтамата Калашнікава.

Па словах прадстаўніка Генеральнай пракуратуры краіны Энрыке Ферэгрына Табаада, на руках 22-гадовай Марыі Суса Флорэс Гамес эксперты, правёўшы хімічны аналіз, выявілі сляды пораху.

Раней паведамлялася, што дзяўчына знаходзілася ў аўтамабілі разам з наркагандлярамі і выйшла з машыны ў разгар перастрэлкі са зброяй у руках. Прыгажуня загінула ад куль вайскоўцаў. АК-47 ляжаў побач з яе целам. Аднак следчыя не выключаюць, што порах патрапіў на рукі Флорэс Гамес да перастрэлкі.

Марыя Суса Флорэс Гамес была застрэленая непадалёк ад роднага горада Гуамучыль, калі вайсковы патруль уступіў у сутыкненне з групай бандытаў. Улады лічаць, што кіраўнік бандытаў Орса Іван Гастэлум, які схаваўся пасля перастрэлкі, быў у блізкіх стасунках з загінулай каралевай прыгажосці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай31

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай31

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць