Усяго патроху33

КДК: Дзіцячыя тавары айчыннай вытворчасці не карыстаюцца попытам

Дзіцячыя тавары айчыннай вытворчасці не карыстаюцца попытам, бо ўступаюць імпартным аналагам. Такую выснову Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці робіць па выніках праверкі за год у сферы вытворчасці, імпарту і рэалізацыі на тэрыторыі рэгіёну сацыяльна значных тавараў для дзяцей.

Як паведамілі ў КДК Гомельскай вобласці, у цэлым сітуацыя з забеспячэннем спажывецкага рынку дзіцячымі таварамі стабільная, пакупніцкі попыт задавальняецца ў поўным аб’ёме як за кошт тавараў айчыннай, так і імпартнай вытворчасці.

Выбарачны аналіз рэалізацыі ў буйных гандлёвых аб’ектах Гомеля тавараў для дзяцей паказаў, што доля продажу айчынных тавараў даволі высокая.

У той жа час беларускія вытворцы не вырабляюць асобныя тавары для дзяцей: соскі, пустышкі, бутэлечкі для кармлення дзяцей, падгузкі і памперсы, вільготныя сурвэткі.
У вельмі недастатковых аб’ёмах, паводле меркавання КДК, вырабляюцца дзіцячыя ложкі і каляскі.

Штаны для хлопчыкаў, спадніцы для дзяўчынак уступаюць імпартным вырабам па каляровай гаме, набіваных малюнках, здольнасці тканіны ўтрымліваць форму і, нарэшце, цане.
Так, штаны для хлопчыкаў вытворчасці Беларусі каштуюць 165–182 тысячы рублёў, імпартныя — 132 тысячы.

Таксама супрацоўнікі КДК па выніках праверкі канстатуюць, што дзве мадэлі дзіцячых калясак вытворчасці ААТ «ЭКТБ» (Мінск) цяжкія, дрэнна трансфармуюцца ў прагулачную, а таксама маюць высокую адпускную цану і адпаведна практычна не карыстаюцца попытам. Напрыклад, у адным з магазінаў за 2011 год рэалізавана 40 дзіцячых калясак, з якіх толькі 10 — мясцовай вытворчасці. Пры гэтым імпартаваныя ў вобласць каляскі польскай вытворчасці маюць высокія спажывецкія характарыстыкі і карыстаюцца стабільным попытам.

Яшчэ адной праблемай называецца адсутнасць уласных якасных матэрыялаў і сыравіны.
Напрыклад, ААТ «Жлобінская швейная фабрыка» на 70% шые вырабы для дзяцей з імпартнай сыравіны і матэрыялаў, бо айчынныя тканіны і фурнітура па шэрагу характарыстык не могуць быць выкарыстаныя для пашыву дзіцячага адзення.

КДК прапанаваў Гомельскаму аблвыканкаму прыняць меры па насычэнні спажывецкага рынку вобласці сацыяльна значнымі таварамі для дзяцей айчыннай вытворчасці, павелічэнні аб’ёмаў продажу гэтых тавараў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй19

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць