Грамадства

Мытня перадумала знішчаць альбомы «Прэс-фота Беларусі 2011»? — копія дакумента

ГА «БАЖ» атрымала адказ на свой запыт адносна лёсу фотаальбомаў. Выглядае на тое, што яны яшчэ маюць шанец вярнуцца да ўладальнікаў.

З ліста вынікае, што Ашмянская мытня падазравала альбомы ў наяўнасці «экстрэмізму» і перадала на экспертызу ва Упраўленне ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама.

Ідэолагі экстрэмізму ў кнізе не ўгледзелі, але знайшлі «неадпаведнасць дзяржаўнаму стандарту», на падставе чаго прызналі альбом незаконнай друкаванай прадукцыяй.

Між тым, «пры адсутнасці ў інфармацыйнай прадукцыі заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасці… дадзеная прадукцыя вяртаецца органу, які затрымаў… дадзеную прадукцыю для яе вяртання ўладальніку», — піша намеснік начальніка мытні па праваахоўнай рабоце Уладзімір Данілевіч.

Праўда, дадае ён, альбомы дагэтуль мытнікам не вярнулі, у сувязі з чым яны накіравалі ідэолагам ліст-нагаданне. «Пры паступленні друкаваных выданняў у Ашмянскую мытню ўладальнікам дадзеных выданняў будзе паведамлена ў пісьмовым выглядзе», — гаворыцца ў лісце.

«Пакуль рана казаць, якім чынам складзецца лёс альбомаў, — мяркуе намеснік старшыні ГА „БАЖ“ Андрэй Бастунец. — Але складваецца ўражанне, што супрацоўнікі мытні цяпер задумаліся пра законнасць іх вынятку. Відавочна, у першую чаргу мытню цікавіла, ці не з’яўляюцца альбомы „экстрэмісцкай прадукцыяй“, і менавіта па адказ на гэтае пытанне яны звярнуліся ў выканкам. Выканкам назваў альбомы „незаконнай прадукцыяй“, спаслаўшыся на парушэнне дзяржстандартаў. Але, па-першае, у адпаведнасці з законам „Аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі“ (арт. 20), на сёння дзяржстандарты „з’яўляюцца добраахвотнымі для прымянення“. Па-другое, выканкам не з’яўляецца органам, які ўпаўнаважаны назіраць за выкананнем дзяржстандартаў»…»

Нягледзячы на ўсе гэтыя акалічнасці, юрыст не выключае: калі б інцыдэнт не выклікаў гучнага розгаласу, фотаальбомы маглі б ціха знішчыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца11

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца11

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць