Здарэнні6060

Сведка інцыдэнту ў метро: маці інваліда крычала: «Не біце яму ў галаву, у яго там касцей няма»

Еўрарадыё знайшло сведку падзеяў [адбыліся вечарам 2 студзеня на першай лініі метро і мелі вялікі рэзананс], які сядзеў насупраць, побач з маці інваліда.

Што вы бачылі? Дзе знаходзіліся, калі адбылася бойка?

Святаслаў: Я сядзеў наўпрост насупраць маладых людзей. Мама інваліда сядзела справа ад мяне. Калі я падняў галаву, яны ўжо біліся.

Мне вельмі не спадабалася, калі пісалі, што яны ўдвух яго збівалі і білі нагамі. Такога не было! Яны счапіліся, і хлопец разы 3–4 ударыў у твар.
Разбіў няслаба, уся куртка была ў крыві. Але іх адразу пачалі разнімаць.

Хто разнімаў?

Святаслаў: Дзяўчына, якая з імі была, і хлопец таксама, вось гэты ягоны сябар. Ён не біў інваліда, ён супакойваў сябра свайго. А інваліду, калі ўрэзаў у твар, той адразу «паплыў». Хлопец гэты быў раззлаваны, гэта было бачна.

Як выглядаў збіты?

Святаслаў:

Такі здаровы працавіты мужык, на выгляд. Звычайны сярэднестатыстычны рабацяга, такі шырокі ў плячах, шчыльна збіты, кілаграмаў пад 90 ці болей.

Ці бачылі вы, як ён заходзіў у вагон?

Святаслаў:Не бачыў, я ў гэты момант SMS пісаў. Я зразумеў, што ён інвалід, калі маці ягоная пачала крычаць, што ён інвалід I групы. Крычала: не чапайце яго, ён жа інвалід, ён нічога не зрабіў. Не біце яму ў галаву, у яго там касцей няма.

Жанчына сядзела ўвесь гэты час побач з вамі?

Святаслаў: Я не разумею, чаму яна сядзіць, а ён стаіць. Але яна сядзела. А калі гэта пачалося, яна падскочыла і пачала разнімаць. Але яна нават не разнімала, а больш да хлопца намагалася дастаць, у твар яму лезла.

З чаго распачаўся канфлікт? Святаслаў: Гэтага я не бачыў. Я не чуў, што ён казаў. Чуў толькі, як сябры хлопцу гэтаму казалі: супакойся. І казалі: хадзем-хадзем. Яны на «Плошчы Перамогі» выйшлі.

А збіты хлопец з маці дзе?

Святаслаў: На наступнай станцыі. Яны вырашылі, што яму тэрмінова патрэбная дапамога, і выйшлі.

Ці шмат было крыві?

Святаслаў: Крыві было вельмі шмат, уся куртка была ў крыві. Ён яму над брывом лоб разбіў.

Хлопец гэты, Аляксей, кажа, што ў яго твар таксама быў у крыві. Гэта праўда?

Святаслаў: Так, у яго штосьці было падрапана.

Чаму ж вы не пачалі разнімаць?

Святаслаў: Там такая сітуацыя, што мужчына пачаў разнімаць. Ды і гэта адбылося ўсё вельмі хутка. Ён ударыў разы тры і перастаў, інвалід сеў, а ён адышоў.

Шмат хто проста ў шоку, бо ніхто не заступіўся за інваліда першай групы. Чаму ніхто не заступіўся?

Святаслаў:

Ды рэч у тым, што як можна заступіцца, калі хлопец на выгляд гадоў 17 і мужык гадоў 40 на выгляд. Іх проста разнімалі. У мяне не было ў галаве думкі за яго заступіцца, бо ён выглядаў як здаровы мужык.
Я не так сабе ўяўляў інваліда першай групы, але знешнасць апынулася падманлівай.

Калі гэтая кампанія выйшла, што далей было?

Святаслаў: Калі яны выходзілі, маці (інваліда.) іх паспрабавала спыніць. Але яны выйшлі. Адразу да яго падышла дзяўчына, ён сядзеў на самым крайку, а маці побач стаяла. Людзі пачалі малоць языкамі. Сказалі: выходзьце на наступнай, ён жа крывёю сыходзіў, выклікайце «хуткую».

А гэтых маладзёнаў хтосьці намагаўся затрымаць?

Святаслаў: Не. У мяне, калі шчыра, не ўзнікла жадання іх затрымліваць. Я не ведаю…

Гэта вельмі цяжка — што праўда, што не, але мне тады здавалася, што гэты хлопец меў рацыю.

А што людзі абмяркоўвалі?

Святаслаў: Збольшага маці галасіла: «Ды як жа так?». А людзі казалі, што трэба кроў спыніць. Хтосьці казаў: «Навошта так моцна біць?»

У які момант вы звярнулі ўвагу на канфлікт?

Святаслаў: Я бакавым зрокам заўважыў, што людзі расступіліся, і тады падняў галаву.

І што вы пабачылі?

Святаслаў: Цяжка ўзгадаць, што было ў першы момант. Яны там счапіліся спачатку, пацягалі адзін аднаго. Потым я ўжо ўбачыў, як ён біў яго ў твар.

За што яны адзін аднаго схапілі?

Святаслаў: Ну, за курткі, загрудкі.

Хлопец нанёс тры ўдары? А інвалід упаў?

Святаслаў: Не, ён стаяў. А пасля ён проста сеў.

І колькі гэта працягвалася па часе?

Святаслаў: Тое, што я бачыў, секунд 6–7.

Каментары60

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць