Нерухомасць3232

Восем будынкаў, што парушаюць гармонію гістарычнага цэнтра Мінска — фоты

Эксперты мяркуюць, што спіс непажаданых аб’ектаў няпоўны.

Міністр культуры Барыс Святлоў зацвердзіў Праект зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці — гістарычнага цэнтра Мінска. Сярод іншага, дакумент забараняе будаўніцтва шматпавярховых будынкаў на тэрыторыі вакол гістарычнага цэнтра сталіцы, а таксама вызначае статус раней збудаваных на гэтай тэрыторыі аб’ектаў.

Збудаваныя тут шматпавярховікі прызнаюцца дысгарманічнымі пабудовамі, якія парушаюць цэласнасць гістарычных ансамбляў і перашкаджаюць успрыманню каштоўнасцяў.

У спіс дысгарманічных будынкаў у цэнтры Мінска трапілі Палац Рэспублікі, будынак сотавай кампаніі velcom на Кастрычніцкай плошчы, жылы дом «Ля Траецкага», будынак кампаніі «Мортэкс БЦЗ», што будуецца на вуліцы Інтэрнацыянальнай, будынак Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра на Валадарскага, будучы гатэль «Kempinski» на праспекце Незалежнасці, будынак «Белпрампраекта» на плошчы Свабоды і будучы бізнэс-цэнтр на праспекце Пераможцаў.

Старшыня прэзідыума Рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч каментуе падзею са стрыманым аптымізмам.

«Вельмі важна, што на ўзроўні міністэрства робіцца ацэнка памылак, дапушчаных у горадабудаўніцтве. Асабліва, што датычыць парушэння заканадаўства ў сферы аховы гістарычнай спадчыны», — адзначае плюсы Астаповіч.

Мінусы ён фармулюе з дапамогай пытанняў. Чаму спіс такі кароткі? Калі «непажаданым» прызналі будынак «Белпрампраекта», то чаму за кадрам застаўся дом «На Нямізе»? Тое самае, перакананы Астаповіч, датычыць шэрагу іншых аб’ектаў — напрыклад, часткі забудовы на вуліцы Гандлёвай, шэрагу навабудаў на вуліцы Рэвалюцыйнай, скандальнай перабудовы былога кляштару бернардзінцаў у гатэльны комплекс і г.д.

Антон Астаповіч звяртае ўвагу на істотны момант. На яго думку, міністэрства прызнала, што парушыла закон, санкцыянаваўшы пабудову ў гістарычным цэнтры заведама непрахадных аб’ектаў.
Таварыства аховы помнікаў не адзін раз звяртала ўвагу на парушэнні. Гэта і дом у Траецкім прадмесці, і офіс velcom на Кастрычніцкай, і гандлёвы цэнтр з паркінгам на Інтэрнацыянальнай. «Мы не падмяняем сабой пракуратуру, няхай яна зробіць адпаведныя высновы. Але пакуль Мінкультуры выглядае як унтэрафіцэрская ўдава, якая сама сябе высекла бізуном».

Старшыня Таварыства аховы помнікаў патлумачыў, чаму кожны з памянёных аб’ектаў не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр Мінска.

Гатэль «Kempinski» на праспекце Незалежнасці разбурыць ансамбль праспекта ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. Ён утворыць дысанансную дамінанту на мяжы гістарычнага цэнтра.

Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы пачалі будаваць у 1985 годзе, скончылі ў 2001-м. Ён утварыў новую дамінанту на мяжы гістарычнага цэнтра. Антон Астаповіч мяркуе, што пабудова палаца пачалася ў іншай прававой сістэме. Таму з’яўленне гэтага будынка, а таксама гмахаў «Белпрампраекта» і Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра можна лічыць правамерным. Тым не менш, гэта не здымае з іх статуса дысгарманічных збудаванняў.

Гандлёвы цэнтр з паркінгам на Інтэрнацыянальнай будуецца з парушэннем шэрагу артыкулаў Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Пры пабудове быў пашкоджаны культурны пласт, аб’ёмна-планіровачная структура квартала была змененая, найперш за кошт вышыні будынка.

Бізнэс-цэнтр кампаніі velcom на першы погляд добра ўпісаўся ў існую забудову Кастрычніцкай плошчы. Аднак, калі глядзець з іншага боку, ён фактычна навіс над вуліцай Інтэрнацыянальнай.

Бізнэс-цэнтр на праспекце Пераможцаў, што будуецца на месцы былой кавярні «Рэчанька», таксама парушае рэгламент па вышыні збудавання. Па словах Астаповіча, ён у ідэале мусіць быць не вышэйшым за іншыя будынкі, што ўтвараюць ансамбль праспекта.

23-павярховы жылы дом на Старажоўскай мае за сабой цэлы шлейф парушэнняў, кажа Астаповіч. Пры яго пабудове былі парушаныя культурны пласт, ландшафт, аб’ёмна-планіровачная структура квартала.

У Міністэрстве культуры пакуль устрымліваюцца ад адказаў, што канкрэтна чакае пералічаныя аб’екты.

Па кожным з іх з часам абяцаюць прыняць асобнае праектнае рашэнне: або адаптаваць, або паменшыць паверхавасць. Але гэта — не сёння, і не заўтра, падкрэсліваюць ва ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры.

Каментары32

Цяпер чытаюць

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым чаце1

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора5

Пачынаюць будаваць новую частку аўтамабільнага моста цераз Мухавец у Брэсце

«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання

«Усе прымежныя паркоўкі забітыя фурамі з літоўскімі нумарамі». Лукашэнка ўвёў дадатковыя абмежаванні для літоўскіх перавозчыкаў7

У цэнтры Рыма двойчы абвалілася гістарычная вежа Конці1

На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік Змітраку Бядулю3

Медыцынская загадка: у жанчыны нечакана пачаў дрыжаць правы бок твару. Прычыну выявіў толькі восьмы доктар2

Спальваць нельга, выкідаць у сметнік — таксама. Што рабіць з лістотай у двары?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць