Грамадства66

Гітлерюгенд, гумарыст, цэлібат: дзесяць фактаў пра Бенедыкта XVI

Найстарэйшы

Ёзэф Ратцынгер нарадзіўся ў 1927 годзе ў маленькай вёсачцы ў Баварыі ў сям’і паліцыянта. Бенедыкт XVI быў першым Папам нямецкага паходжання амаль за тысячу гадоў. На момант абрання Ратцынгера Папам яму было 78 гадоў — гэта адзін з найстарэйшых кіраўнікоў Каталіцкага касцёла за ўсе вякі.

Гітлерюгенд

Кажучы пра Бенедыкта XVI, немагчыма абмінуць старонкі яго біяграфіі часоў Другой сусветнай. У 1941 Ёзэф Ратцынгер уступіў у Гітлерюгенд, дзе прайшоў курсы памочніка зенітчыка. У 1944 трапіў у вермахт, аднак дэзерціраваў адтуль. Знаходзіўся ў палоне. Гэтыя старонкі з біяграфіі Папы не вельмі афішаваліся, але ўсё адно выходзілі вонкі. Кажуць, што менавіта падзеі, перажытыя ў гады нацыскага рэжыму, пераканалі Ратцынгера, што царква павінна стаяць на пазіцыях праўды і свабоды.

Ведае дзясятак моваў

Адукацыю Ратцынгер атрымліваў у Мюнхене (філасофія і тэалогія). У 1951 пасвячаны ў святары. У 1953 атрымаў ступень доктара тэалогіі, абараніўшы працу па спадчыне святога Аўгустына. Ратцынгер зарэкамендаваў сябе як адзін з найлепшых тэолагаў Нямеччыны і Еўропы. Яго характарызавалі як навукоўца, што аддае перавагу «інтэлектуальным спрэчкам». Размаўляе на нямецкай італьянскай, англійскай, лаціне, іўрыце, іспанскай і на некаторых іншых мовах.

Патрабаваў адмены цэлібату

У 1970 Ёзэф Ратцынгер быў сярод тых нямецкіх тэолагаў, што выступілі з патрабаванне адмены для каталіцкіх святароў цэлібату. Аднак у будучыні ён змяніў свой пункт гледжання. Таму будучы Папам ён не падымаў гэтай тэмы. Затое Бенедыкт XVI дапусціў прымальнасць выкарыстання прэзерватываў у крайніх выпадках. Да гэтага часу каталіцкая царква выступала супраць любога выкарыстання кантрацэптываў. Гомасэксуалізм Бенедыкт лічыць грахом.

Гумарыст

Летась у Лейпцыгу выйшла кніга анекдотаў пра Папу Рымскага, а таксама вясёлыя гісторыі і жарты ад самога пантыфіка. «У дасціпных жартах і вясёлым характары Папы выяўляюцца народная мудрасць баварца, які апынуўся ў цэнтры італьянскай сталіцы», — адзначалі выдаўцы зборніка.

Сустракаўся з Лукашэнкам, але не прыехаў у Беларусь

У красавіку 2009 Аляксандр Лукашэнка ў Ватыкане меў прыватную размову з Папам Бенедыктам XVI. Гэта быў першы выезд Лукашэнкі ў Еўропу пасля адмены санкцый. Тады Папа таксама прыняў падарунак ад Мікалая Лукашэнкі — буквар па-расейску. Тым не менш канкардат паміж Беларуссю і Ватыканам так і не быў заключаны. Лукашэнка неаднакроць казаў пра магчымасць візіту Папы ў Беларусь. Але паездка праз пазіцыю праваслаўнай царквы так і не адбылася.

Помнік у Лучаі

Першы ў свеце помнік Бенедыкту XVI адкрыты ў мястэчку Лучай Пастаўскага раёна. Паўстаў ён перад касцёлам дзякуючы намаганням ксяндза Мікалая Ліпскага. Касцёл у Беларусі пры Бенедыкце XVI працягваў беларусізавацца.

Місія Гуджэроці

У верасні летась апостальскі нунцый Ватыкана Клаўдыё Гуджэроці наведаў у турмах беларускіх палітвязняў. У вязніцах ён перадаваў вітанні ад Папы. Палітвязні атрымалі вялізную маральную падтрымку, ведаючы, што пра іх моліцца кіраўнік Каталіцкага касцёла. На Кубе Бенедыкт XVI заклікаў жыхароў вострава «шукаць сапраўдную свабоду».

Твітар

Папа Бенедыкт не быў рэфарматарам, у адрозненне ад папярэдніка Яна Паўла ІІ. Тым не менш, яму таксама даводзілася паспяваць за часам. Напрыклад, мець мікраблог у Твітары. Быў першым Папам, які наведаў тэлевізійную перадачу, каб адказаць на пытанні гледачоў.

Наступнік

Не паспеў Папа абвесціць пра свой сыход, як букмекеры ўжо склалі спіс магчымых наступнікаў Бенедыкта. Называюцца імёны наступных кардыналаў: ганец Пітэр Тарксан, канадзец Марк Уэле, нігерыец Фрэнсіс Арынзе. Але зусім не факт, што нехта з іх стане наступным Папам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць