Усяго патроху22

Дзень закаханых у Доме ветэранаў — фота

Жанчыны з высокімі прычоскамі і блакітнымі ценямі, мужчыны ў адпрасаваных строях, вальсы і Ваенга.
Напярэдадні Дня ўсіх закаханых мы наведалі вечарыну ў Доме ветэранаў і паразмаўлялі са старэйшым пакаленнем пра лебядзінае каханне, ідэальныя адносіны і ўзаемнае прыцягненне.

— Вядома, каханне існуе! Зразумела, часам і непрыемнае здараецца: людзі могуць пачаць жыць разам, а потым нешта не атрымалася — і разыходзяцца. Розныя сітуацыі бываюць, але ж цяпер моладзь разумная, такога дапускаць не павінна. Трэба саступаць адзін аднаму і на дробязі не звяртаць увагі, улічваць памылкі бацькоў, глядзець у адзін бок і не папракаць адзін аднаго, не дзяўбці прэтэнзіямі. І яшчэ трэба адразу вызначыцца — вы жадаеце нармалёвае сямейнае жыццё ці ўсё ж такі выбіраеце спакусы. І ўжо ў залежнасці ад выбару распараджацца сваім жыццём і жыццём любімых людзей.

— Як сказаў Пісемскі ў сваёй кнізе «Тысяча душ», каханне — гэта памкненне палоў, нічога больш. Так, безумоўна, у маладосці каханне ёсць, але гэта паняцце адноснае. 1,5 года таму я пахаваў жанчыну, з якой пражыў 9 гадоў у грамадзянскім шлюбе. Я кахаў яе, а яна мяне яшчэ больш. Яна падарыла мне лецішча, можаце сабе ўявіць? Значыць, ёсць нейкае моцнае пачуццё, каханне ці ўзаемнае прыцягненне — як яго ні назвай, сэнс усё адно не змяняецца.

— Менавіта на такой вечарыне мы і пазнаёміліся, бо тут прыемна: танцы, музыка, вядучыя цудоўныя. Вольны час добра бавім — з песнямі, танцамі, у тэатр ходзім, кіно, любім весяліцца, бо жыццё — яно ж адно.

Каханне ў нас платанічнае, мы вельмі пасуем адно адному, паводле эмоцыяў, поглядаў, адчуванняў, паводле ўсіх жыццёвых здарэнняў, цяпер сябруем, дзяцей пазнаёмілі. Мы адзінокія — яе муж і мая жонка адышлі на той свет. Яна да мяне ў госці прыязджае, есці гатуе, а я ж гарманіст, граю ёй, яна спявае.

Трэба саступаць адно аднаму, своечасова папрасіць прабачэння, ісці насустрач, каб разам усё рабіць,каб не злавацца адно на аднаго, не баяцца зрабіць першы крок, у час сказаць: «Выбачай, каханая, давай пачнем усё нанова».

А наконт спакусаў… Грошы ў адносінах ролі ніякай не граюць, багацце таксама. Ні машыны, ні катэджы не патрэбныя, калі кахання няма. Каханне — гэта калі вы разам бавіце вольны час, калі ты прыходзіш з працы і цікавішся, як яе справы, як прайшоў яе дзень, як праца, калектыў, а потым вы разам вырашаеце, што на вячэру прыгатаваць і хто пойдзе ў краму. Калі ўсё робіш разам, тады пачуцці захоўваюцца, бо няма нічога лепшага за адчуванні, калі каханы чалавек побач.

Іншыя гісторыі чытайце па гэтай спасылцы.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як Радзім Гарэцкі прамяняў кар'еру ў Маскве на Мінск і не пашкадаваў. Гісторыя жыцця 96-гадовага віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук

Як Радзім Гарэцкі прамяняў кар'еру ў Маскве на Мінск і не пашкадаваў. Гісторыя жыцця 96-гадовага віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў4

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

Дарадца аяталы Хаменеі: Сюрпрызы працягнуцца4

«Беларусіянізм — гучыць прыгожа». Вольга Лойка прапанавала сваю нацыянальную ідэю57

Удар па Кіеве: загінулі шэсць чалавек, шмат параненых3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Радзім Гарэцкі прамяняў кар'еру ў Маскве на Мінск і не пашкадаваў. Гісторыя жыцця 96-гадовага віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук

Як Радзім Гарэцкі прамяняў кар'еру ў Маскве на Мінск і не пашкадаваў. Гісторыя жыцця 96-гадовага віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць