Паводле даных Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, у выніку камбінаванага расійскага абстрэлу загінулі шэсць чалавек, яшчэ 13 пацярпелі. 10 чалавек, сярод якіх 2 дзяцей і цяжарная жанчына, выратавалі выратавальнікі.

«Ліквідацыя наступстваў начнога ўдару па горадзе працягваецца, працуюць усе службы. Інфармацыя ўдакладняецца», — дадалі ў ведамстве. Неўзабаве пасля гэтага міністр унутраных спраў Ігар Кліменка паведаміў, што колькасць загінулых павялічылася.
«Найцяжэйшыя наступствы — у Шаўчэнкаўскім. Знішчаны цэлы пад’езд жылога шматпавярховіка. Разбор завалаў працягваецца. Паводле нашых даных, пад руінамі яшчэ ёсць людзі», — удакладніў ён.
Каментары