Культура

Выйшаў зборнік беларускіх калыханак

Выйшла кніга «Беларускія калыханкі», якую ўклаў музыка, папулярызатар фальклору Сяржук Доўгушаў. Дапамагала ў выпуску каманда ініцыятывы Tradycyja / ЭтнаТрадыцыя і Studio Magenta. Сродкі на выданне былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу Gronka, піша Belllit.info.

Сяржук Доўгушаў з дачкой Эвелінай і кнігай «Беларускія калыханкі». Фота Аляксандра Драгавоза

У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Галубок, пеўнік і, вядома, любімы каток — усе гэтыя знаёмыя персанажы ажываюць на старонках кнігі дзякуючы цудоўным ілюстрацыям. Гартаючы кнігу з дзіцём, вы вандруеце па магічным свеце, па краіне мараў і сноў. Заспяваць калыханку можа кожны, тут не патрэбная спецыяльная музычная адукацыя, бо галоўная каштоўнасць не ў майстэрстве, а ў гаючым голасе роднага чалавека, які дае адчуванне цеплыні і бяспекі.

«Больш за год я працаваў над ёй: шукаў і адбіраў калыханкі з розных куткоў Беларусі, укладаў, пісаў тэксты. Потым — распрацоўка ідэі, абмеркаванні, макет… І вось яна — гатовая!» — дзеліцца навіной музыка Сяржук Доўгушаў і дадае, што прысвячае кнігу сваёй дачцэ Эвеліне.

Разам з кнігай выйшаў і студыйны альбом «Калыханкі», які запісала Воля Дземка з гуртом VOLYA. Усе трэкі, разам з аўтэнтычнымі запісамі, можна паслухаць па QR-кодах у кнізе.

Кніга праілюстраваная Tikava_studio, а таксама мае пераклады на ангельскую мову і ноты.

«Беларускія калыханкі» ужо можна набыць у кнігарні «Кнігаўка» (як ужывую, так і анлайн), на Allegro, а таксама на жывых прэзентацыях, якія плануе праводзіць Сяржук Доўгушаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца3434

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота расказала, чаму ёй забаранілі спяваць у Расіі — беларускі і расійскі «чорныя спісы» ўніфікавалі4

Маска скінулі з першага месца самых багатых людзей свету2

Што робіцца раніцай чацвярга з выездам з Беларусі?2

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі17

Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр7

«Нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць». Як дырэктар адной беларускай кампаніі агітаваў удзельнічаць у вайне3

Мінскі шматпавярховік апанавалі прусакі. Вінаватая пякарня на першым паверсе1

Пугачова расказала, як з’язджала з Расіі і хто з Адміністрацыі Пуціна з ёй гаварыў8

Сярод белага дня ў ЗША стралялі ў палітыка і папулярнага блогера Чарлі Кірка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне34

ГрамадстваАбнаўляецца34

Вызваленыя 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца дэпартавацца, стаіць у нейтральнай зоне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць