Грамадства77

«Я падумаў: напэўна, хутка тое самае будзе са мной». Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў яго ўтрыманні пасля смерці Навальнага

Вызвалены з дапамогаю ЗША беларускі апазіцыянер Сяргей Ціханоўскі распавёў Associated Press новыя падрабязнасці пра свае 5 гадоў зняволення.

Сяргей Ціханоўскі на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення, Вільня, 22 чэрвеня 2025 года

Ціханоўскі сказаў, што за гады ў адзіночнай камеры ён «амаль забыўся, як гаварыць». Яго трымалі ў поўнай ізаляцыі, адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе і ледзь давалі ежы.

— Калі б вы бачылі: мне на талерку кідалі ўсяго дзве лыжкі кашы — дзве маленькія лыжкі. Часам мне давалі маленькі цюбік зубной пасты, кавалачак мыла — як падачку. Часам давалі, часам — не, — расказаў блогер, дадаўшы, што не мог нічога купіць у турэмнай краме.

«Гэта безумоўна катаванні», — сказаў Ціханоўскі.

«Супрацоўнікі турмы ўвесь час казалі мне: «Ты будзеш тут не толькі тыя 20 гадоў, якія мы ўжо табе далі. Мы асудзім цябе зноў. Ты ніколі не выйдзеш. Ты памрэш тут», — паўтаралі яны зноў і зноў».

Ціханоўскі распавёў, што ўмовы крыху палепшыліся пасля смерці расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў калоніі ў лютым 2024 года.

«Калі памёр Аляксей Навальны, я падумаў: напэўна, хутка тое самае будзе са мной… І тады нешта змянілася. Было відавочна, што нехта наверсе сказаў: «Зрабіце так, каб ён тут не памёр. Нам не патрэбны такія праблемы». Стала трошкі мякчэй… У нейкі момант прыйшло распараджэнне: Ціханоўскага трэба пакінуць жывым, не забіваць».

Каментары7

  • Имя
    23.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • калі бы пасля 2020 Масква акупавала РБ, тады так 100% маскоўскі Хан забіў бы
    23.06.2025
    не Будзе , Эўрапейская дыктатура па іншаму працуе, калі бы пасля 2020 Масква акупавала РБ, тады так 100% маскоўскі Хан забіў бы і цябе і шмат каго яшчэ. Лёс імперыяліста Навалянага зусім нас не цікавіць, родную мову вывучы, спачатку , потым вяртайся ў палітыку ...
  • Да рэд
    23.06.2025
    Рэд., Дадайце да артыкула запіс Караева.

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай14

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада18

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай14

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць