Улада1313

Лукашэнка ў Сінгапуры будзе вучыцца ў Лі Куан Ю

20 сакавіка завяршыўся візіт Лукашэнкі ў Інданэзію і ён накіраваўся ў Сінгапур.

Падчас візіту ў Сінгапур плануюцца яго сустрэчы з прэзідэнтам гэтай краіны Тоні Тан Кенг Ямам, прэм’ер-міністрам Лі Сянь Лунам, а таксама падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў, паведамляе БелТА.

Ваяж Аляксандра Лукашэнкі ў Інданэзію і Сінгапур — адзін з самых доўгіх за ягонае прэзідэнцтва. Што ён шукаў цэлы тыдзень на другім канцы свету?

Абвешчаныя даты візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Інданэзію — з 17 да 20 сакавіка. Пры гэтым дзяржаўнае ТВ не паказала, як кіраўнік дзяржавы вяртаецца ў Беларусь пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.
Яна, нагадаем, адбылася ў Пецярбурзе 15 сакавіка. Прыляцець у Мінск у той дзень было сапраўды нерэальна. Аэрапорт «Мінск-2» быў закрыты да раніцы 16 сакавіка ў сувязі з нечуваным штормам, а даехаць з іншых аэрапортаў у Мінск было складана праз заносы на дарогах, якія ўдалося разгрэбсці толькі пад абед 16-га. Магчыма, Лукашэнка паляцеў у Інданэзію адразу з Піцера. На гэта ўказвае і той факт, што кіраўнік дзяржавы ніяк асабіста не пакіраваў ліквідацыяй наступстваў стыхіі, не звярнуўся да людзей. Відаць, ён заставаўся недзе па-за краінай. Застаюцца пытанні, дзе і чаму, а таксама пытанне, чаму таго не прызнаць.

Што можна было рабіць у Інданэзіі столькі дзён? Нават візіт у Каракас доўжыўся крыху менш.
Між тым Інданэзія не была прывілеяваным партнёрам Беларусі і нашы адносіны толькі пачынаюць развівацца. Інданэзія — гэта 4-я ў свеце па колькасці насельніцтва дзяржава, аднак у эканамічным плане — далёка не лідар. Яна можа быць патэнцыйным рынкам для беларускіх угнаенняў, сельгастэхнікі ды ўзбраенняў. Гэта таксама папулярны турыстычны кірунак (Балі), але апошняе можа дазволіць сабе абсалютная меншасць беларусаў.

Інданэзія не належыць да ліку «гісторый поспеху».

Навучыцца ў Інданэзіі мала чаго можна, хіба што адпачыць. Зусім іншая справа Сінгапур, візіт у які запланаваны на 20–22 сакавіка.

З апорай на ЗША і Брытанію гэты населены пераважна кітайцамі астравок за некалькі дзесяцігоддзяў стаў адной з найбагацейшых дзяржаваў.

Лукашэнка тут можа бачыць узор для сябе — Сінгапурам 31 год кіраваў прэм’ер-міністр Лі Куан Ю.
Нават пасля свайго сыходу ў адстаўку Лі Куан Ю захаваў пасаду міністра-ментара, а краінай яшчэ пэўны час кіраваў ягоны сын. Гэта аўтарытарная краіна, якая, аднак вельмі жорстка трымаецца вызначаных сабе прававых нормаў. Для бізнэсу — гэта адна з самых спрыяльных тэрыторый.

Варта адзначыць, што Лі Куан Ю выкарыстаў сваю амаль неабмежаваную ўладу не для асабістага ўзбагачэння, а для замацавання культуры й парадку.
Так, для чысціні тратуараў у Сінгапуры забаранілі жуйку.
За плявок сабе пад ногі можна атрымаць да 1000 даляраў штрафу.
Калі сядзеш за руль выпіўшы, можна загрымець у турму на 10 гадоў. За вандалізм, напрыклад, за надпіс у ліфце, цябе законным чынам адлупцуюць кіямі. Метады трохі нагадваюць тыя, якія практыкаваліся для прывучвання да парадку ў Польшчы пры Пілсудскім.

Не маючы прыродных рэсурсаў, Сінгапур зрабіў стаўку на замежныя інвестыцыі, асабліва на высокатэхналагічную вытворчасць. Для гэтага Лі Куан Ю расправіўся з карупцыяй: даў чыноўнікам высокія заробкі, а суддзям — проста астранамічныя, каб не спакушаліся на хабар.

Гэта вельмі спадабалася амерыканскім карпарацыям, якія і прынеслі ў Сінгапур перадавыя тэхналогіі. Вось з такім вопытам мог азнаёміцца ў Азіі кіраўнік Беларусі.

Але ўсё гэта лірыка, а на бягучую палітычную сітуацыю ўплыў маюць вынікі беларуска-расійскіх перамоваў у Піцеры. І тое, што Аляксандр Лукашэнка па сканчэнні іх не з’явіўся перад тэлекамерамі, было красамоўна. Беларусь ізноў перажывае дэфіцыт грошай. Мінск прасіў у Масквы крэдыт памерам 2 мільярды даляраў. Пакуль згоды на яго няма.

І, хоць Расія яшчэ на квартал наперад забяспечыць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы дастатковым аб’ёмам таннай сыравіны, Мінск, здаецца, вымушаны актыўна шукаць запасныя аэрадромы. Прынамсі, у інтэрв’ю, якое Аляксандр Лукашэнка даў каналу Russia Today, ён хваліў Злучаныя Штаты за тое, што яны праз МВФ выручылі Беларусь грашыма ў 2009–2010 гадах і наракаў на тое, што Чавэс тады нашай краіны не пракрэдытаваў.

* * *

Сінгапур — адна з найбагацейшых краін свету. Яе ВУП у пераліку складае 54,6 тыс. даляраў на душу насельніцтва (4-е месца ў свеце), а сама эканоміка на 3-м месцы па канкурэнтаздольнасці. ВУП Беларусі на душу насельніцтва па парытэце купчай здольнасці — 15 тыс. даляраў

Дзяржава ўсяго 714 квадратных кіламетраў (тэрыторыя Мінска — 409 кв. км). Эканамічны цуд Сінгапура звязваюць з мадэрнізацыяй 1959—1990 гг., праведзенай прэм’ер-міністрам Лі Куан Ю.

Сённяшні прэм’ер-міністр Лі Сянь Лун — яго старэйшы сын. Сяну Лун на два гады старэйшы за Лукашэнку. Лі Куан захоўвае свой уплыў (нар. у 1923 г.), ад 1990 г. займаючы пасаду то старшага міністра, то міністра-ментара.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях21

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў20

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя10

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць