Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў мяркуе, што судзіць развіццё дэмакратыі ў Расіі па «гамбургскім рахунку» можна будзе толькі праз 100 гадоў, бо ў краіне ніколі не было дэмакратычных традыцый і адпаведныя інстытуты грамадства занадта маладыя.
«Мы робім толькі самыя першыя крокі, развіваючы сваю палітычную сістэму, развіваючы інстытуты дэмакратыі ў нашай краіне. І нас нельга судзіць па „гамбургскім рахунку“, з самых высокіх пазіцый. Давайце так: калі пройдзе 100 гадоў і будуць нейкія праблемы, тады, напэўна, нешта не так адбывалася ў гэтыя гады», — заявіў Мядзведзеў у сераду ў інтэрв’ю еўрапейскім СМІ.
Кіраўнік урада сказаў, што нейкія папрокі ў адрас Расіі аб парушэннях правоў чалавека «абсалютна несправядлівыя і нават крыўдныя для нашай краіны», а нейкія — «часткова справядлівыя». Пры гэтым ён пацвердзіў, што ў Маскве гатовыя да канструктыўнага дыялогу па гэтых пытаннях, у прыватнасці па судовай сістэме, і падкрэсліў, што ў Расіі няма нейкага асаблівага разумення дэмакратыі.
«Мы зыходзім з таго, што ў нас агульныя падыходы да развіцця палітычнай сістэмы — абарона правоў і свабодаў чалавека, абарона канстытуцыйных свабодаў. Мы нічым не адрозніваемся ад еўрапейскіх краін. Мы не бачым для сябе асобнага, спецыяльнага шляху дэмакратыі, якая грунтуецца на нейкіх асаблівых падыходах Расіі. Мы лічым, што дэмакратыя — гэта ўніверсальная рэч. Але дэмакратыя і канстытуцыйны парадак, палітычная сістэма ў кожнай краіне носяць нацыянальны характар «, — сказаў Мядзведзеў.
Прэм’ер растлумачыў, што адрозненні і нюансы ёсць нават у краін, якія ў мінулым былі адзіным цэлым. Расійскія нюансы, па яго словах, звязаныя з адсутнасцю дэмакратычных традыцый і больш высокай «ступенню інтэграванасці ў таталітарныя схемы кіравання», чым у іншых краін.
«Увесь савецкі перыяд у нас не было ніякай дэмакратыі. А гэта шмат гадоў! А калі звярнуць позірк на дарэвалюцыйнае жыццё, то там таксама са зразумелых прычынаў быў абсалютызм, і ніякай дэмакратыі не было», — нагадаў ён і заклікаў сваіх еўрапейскіх калег улічваць гэты фактар.
-
ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне
-
Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка
-
Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы
Каментары