Меркаванні11

Sueddeutsche Zeitung: Горадня была цудоўным горадам

«З заходнебеларускага гораду, што на мяжы Польшчы, Літвы і Беларусі мог бы атрымацца дзіўны субстрат гістарычных будынкаў, цэркваў, палацаў, пабудаваных у часы Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, расейскага царызму…» — піша Sueddeutsche Zeitung.

«З заходнебеларускага гораду, што на мяжы Польшчы, Літвы і Беларусі мог бы атрымацца дзіўны субстрат гістарычных будынкаў, цэркваў, палацаў, пабудаваных у часы Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, расейскага царызму… Таму для Беларусі гістарычная спадчына гэтага амаль 900‑гадовага гораду ёсьць непаўторнай і асаблівай. Ёсьць нямала месцаў, якія дазваляюць меркаваць пра агульную гісторыю краіны і зьяўляюцца ключом да складанай беларускай самаідэнтыфікацыі».

Sueddeutsche Zeitung таксама піша, што «ў будучыні гэты ўнікальны горад рызыкуе папоўніць вялікі сьпіс вельмі кепска адрэстаўраваных беларускіх архітэктурных помнікаў. Прыкладна 70 будынкаў канца 19‑га і пачатку 20‑га стагодзьдзя зьнесеныя дзеля пашырэньня вуліцаў і стварэньня ўмоваў для прыбытковых новабудоўляў і інвэстараў. Паводле розных зьвестак, ад 20 да 40 дамоў мусяць зьнікнуць. Напачатку жніўня была зьнесеная капэля 19‑га стагодзьдзя».

«З большага гэта робіцца ўладамі ў таямніцы», — спасылаецца выданьне на аднаго з актывістаў руху за захаваньне гарадзенскай спадчыны.

«Хаця польскія эўрапарлямэнтары і адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі, гарадзенец Аляксандар Мілінкевіч і зьвярнуліся з адпаведнымі лістамі ў ЮНЭСКА, іхныя дзеяньні не прынесьлі вялікага посьпеху… Рэальныя вынікі зьяўляюцца сапраўдным жахам. Гэта нейкія гратэсковыя фасады і будынкі, дзіўныя і малаадпаведныя сваім гістарычным арыгіналам копіі. Найчасьцей яны пафарбаваныя ў жоўта‑ружовы і мятна‑зялёны колеры. Маставыя плошчаў пакрываюцца таннымі камянямі, і на іх ўсталёўваюцца гэтак званыя рэтра —ліхтары».

«Дылетанцкая халтура ў часе рэстаўрацыйных працаў і разбурэньні ў стылі савецкіх традыцыяў не зьяўляюцца для Беларусі нейкім адзінкавым выпадкам. Падобнае можна назіраць ў старых кварталах Менску, Берасьця, Нясьвіжу, Навагрудку. Як вынікае з матэрыялаў Міжнароднай Рады ў ахове помнікаў і гістарычных месцаў (Icomos) «за апошнія дзесяць гадоў Беларусь страціла 100 археалягічных аб’ектаў. Неўзабаве можна будзе сказаць: «Горадня была цудоўным горадам», — піша Sueddeutsche Zeitung.

Алена Струвэ, Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?15

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Усе навіны →
Усе навіны

Экаактывісты больш не прыклейваюць сябе да дарог. І вось чаму14

У цэнтры Мінска затрымалі голага бегуна, які ўдзельнічаў у трэш-чэленджы Мелстроя15

«Для кожнага быў свой тэлевізар». Беспрацоўны беларус расказаў, як у Германіі яму зрабілі бясплатную аперацыю8

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены12

Гросмайстар Нарадзіцкі, які раптоўна памёр у 29 гадоў, перад смерцю цяжка перажываў абвінавачанні з боку Крамніка2

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду11

Лось ноччу зайшоў у цэх прадпрыемства пад Магілёвам, пафоткаўся і сышоў6

Прэм’ер Літвы пра кантрабандныя паветраныя шары: Перамоў з Беларуссю не будзе11

«Яшчэ адна дыверсія ў Еўропе на нафтаперапрацоўчым заводзе». Для чаго гэты новы фэйк прапаганды?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?15

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць