Музыка2828

Азербайджан купіў 2-е месца на Еўрабачанні? Літоўскія СМІ выкрылі банду, якая дзейнічала ў многіх краінах

Конкурс «Еўрабачанне-2013» можна выйграць толькі скупіўшы галасы. У гэтым упэўненыя двое рускамоўных мужчын, якія без сораму прапаноўвалі грошы літоўцам за іх галасы за аднаго з удзельнікаў конкурсу.

Гэтая гісторыя пачалася ў суботу раніцай, калі ў рэдакцыю выдання 15 min.lt звярнуліся студэнты, якія распавялі дзіўную гісторыю: каля Белага моста ў Вільні да іх падышлі рускамоўныя мужчыны і прапанавалі зарабіць. «Праца» аказалася не пыльная.

Трэба было прагаласаваць увечары за названага выканаўцу на «Еўрабачанні-2013» як мага больш разоў, за што атрымаць па 20 еўра ўзнагароджання. Пры гэтам скупшчыкі галасоў абяцалі забяспечыць сім-картамі, на якіх рахунак быў загадзя папоўнены.

Студэнты пераказалі гісторыю 15min.lt, адначасна злуючыся, што менавіта такім чынам Расія захоўвае свой уплыў у Літве і бачнасць, што тут усе падтрымліваюць Расію. Літва сапраўды ўсе апошнія гады аддавала Расіі дастаткова высокія балы.

Журналісты 15min.lt прыкінулася прагнымі грамадзянамі і пайшлі на сустрэчу да скупшчыкаў галасоў.

Адначасна узброіўшыся схаванымі камерамі і дыктафонамі. Ужо на сустрэчы аказалася, што студэнты пераблыталі краіну — скупка галасоў вялася не за Расію, а за Азербайджан.

Скупшчыкі прыйшлі ў прызначанае месца ў кавярню без спазненняў. Усяго крыху больш чым за дзесяць хвілін размовы яны паспелі выкласці ўсю схему,

пахваліліся, што скупка ідзе ледзь не ва ўсіх краінах, што інакш конкурс ужо ніхто даўно не выйграе,
ды і наогул, амаль не далі журналістам задаць ніводнага пытання — распавялі ўсе самі і без сарамлівасці.

Мужчына, які прадставіўся Сяргеем, распавёў, што іх задача сабраць як мага больш груп па дзесяць чалавек.
Групы павінны быць у розных месцах горада, каб у аператараў не было падазрэнняў, што ідзе масавае галасаванне за аднаго з выканаўцаў з адной кропкі.
Кожны з 10 чалавек павінен мець па пяць тэлефонаў.
Пагадзіўшымся падзарабіць выдаюцца сім-карты з папаўненнямі рахунку. За 15 хвілін галасавання яны павінны прагаласаваць як мага больш разоў.

Скупшчыкі прызналіся, што канкрэтна яны ўжо сабралі 8–10 такіх груп. Верагодна, мелася на ўвазе, што такіх, як яны, у Літве працавала досыць шмат.
У кожнай групе абавязкова павінен быць адзін наглядчык, які па выніках і аплачваў працу — проста правярае колькасць адпраўленых паведамленняў і плаціць.

На просьбу даказаць, што заплацяць, скупшчык самазадаволена выцягнуў тоўсты пачак банкнот па пяцьсот еўра, дадаўшы, што разлічыцца могуць і ў літах. Маўляў, былі такія пажаданні ў некаторых кліентаў.

Нібыта ўсё гэта ўжо было адпрацавана падчас паўфіналу. Тады пад кіраўніцтвам гэтых канкрэтных скупшчыкаў працавала тры групы.

Мужчына без усялякага сораму распавёў, што так працуюць на Азербайджан у 15 краінах.
Што інакш песенны конкурс не выйграць, і што так робяць ці ледзь не ўсе краіны. На пытанне, колькі ўсяго каштуе перамога ў конкурсе, мужчына лаканічна сказаў, што мільёны.

Дарэчы, у Літве Азербайджан набраў 12 балаў (першае месца), а ў Беларусі — 2-е (10 балаў).

Каментары28

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам19

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць