Грамадства

У працоўным кодэксе пашыраць катэгорыі асоб, якія маюць права на дэкрэтны адпачынак замест маці

Такое права будзе дадзена бацькам і іншым сваякам дзіцяці, калі маці з'яўляецца самазанятай — працуе адвакатам, індывідуальным прадпрымальнікам, рамеснікам.

У Беларусі плануецца пашырыць спектр паслуг для сямей з дзецьмі, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар’яна Шчоткіна 31 мая на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сям’я ў кантэксце дэмаграфічных і гендарных праблем сучаснага грамадства».

Паводле слоў Шчоткінай, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона «Аб сацыяльным абслугоўванні» ў Беларусі плануецца развіваць праграмы сацыяльнага абслугоўвання сям’і, дзейнасць службаў па аказанні дапамогі бацькам у выхаванні дзяцей. На сёння ў Беларусі працуюць 149 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання і два цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей. Спектр паслуг, якія яны аказваюць як на бясплатнай, так і на часткова платнай і платнай аснове, будзе пашырацца, сказала міністр.

Так, паводле яе слоў, няпоўным сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, і сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей, будуць бясплатнымі кароткачасовыя паслугі нянькі. На базе стацыянарных устаноў сістэмы Мінпрацы і сацабароны даступная паслуга сацыяльнай перадышкі — вызваленне бацькоў ад догляду дзіцяці-інваліда на некаторы час. Бацькі змогуць скарыстацца гэтай паслугай на перыяд адпачынку ці на час догляду сваіх састарэлых бацькоў, на вырашэнне сямейных пытанняў і г.д.

Паводле слоў Шчоткінай, уносяцца таксама змяненні ў працоўны кодэкс РБ у частцы пашырэння катэгорый асоб, якія маюць права на адпачынак па догляду дзіцяці замест маці. Такое права будзе дадзена бацькам і іншым сваякам дзіцяці, калі маці з’яўляецца самазанятай — працуе адвакатам, індывідуальным прадпрымальнікам, рамеснікам і да т.п.

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць