Эканоміка22

Мінэканомікі: Прагнозных тэмпаў эканамічнага росту не дасягнуў ніводны рэгіён Беларусі

У студзені—маі 2013 года рэгіёны Беларусі не дасягнулі прагнозных тэмпаў эканамічнага росту, гаворыцца ў аглядзе, які падрыхтавала Міністэрства эканомікі.

"У студзені—маі 2013 года ўстаноўлены прагнозам узровень эканамічнага росту не дасягнуты ні адным з сямі рэгіёнаў (маюцца на ўвазе вобласці і горад Мінск. — БелаПАН.). Пры гэтым аб'ём валавога рэгіянальнага прадукту (ВРП) у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам знізіўся ў супастаўных цэнах у Віцебскай і Магілёўскай абласцях, а таксама горадзе Мінску. Ва ўсіх рэгіёнах адзначаецца далейшае запавольванне тэмпаў росту валавога рэгіянальнага прадукту", — канстатуюць спецыялісты Міністэрства эканомікі.

Паводле звестак Мінэканомікі, адсутнасць прыросту ВРП у Віцебскай вобласці ў асноўным звязана са змяншэннем аб'ёмаў аптовага тавараабароту прадукцыі нафтахіміі, у Магілёўскай — скарачэннем аб'ёму падрадных работ. Разам з тым у Мінску адсутнасць эканамічнага росту спецыялісты Мінэканомікі тлумачаць адмоўнай дынамікай працы прамысловасці (аб'ём прамвытворчасці ў сталіцы ў студзені—маі знізіўся на 17,8% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам).

Варта зазначыць, што разам з невыкананнем прагнозных паказчыкаў назіраецца запавольванне тэмпаў эканамічнага росту ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Так, у Брэсцкай вобласці тэмп росту ВРП у студзені—маі ў параўнанні з першым кварталам гэтага года знізіўся на 2,3 працэнтнага пункту, у Віцебскай — на 1 п.п., у Гомельскай — на 0,9 п.п., у Гродзенскай — на 1,5 п.п., у Мінску — на 2,2 п.п., у Мінскай вобласці — на 4,2 п.п., у Магілёўскай — на 2,3 п.п.

Між тым, нягледзячы на запавольванне тэмпаў эканамічнага росту (у студзені—маі рост ВУП у Беларусі склаў 1,1% пры гадавым прагнозе 8,5%) урад ставіць задачу выканаць даведзеныя прагнозныя паказчыкі на гэты год.

"Прашу не траціць час на разважанні пра тое, што заданні і задачы будзе цяжка выканаць. Так, складана, цяжка, але трэба. І рабіць гэта не дзеля лічбаў справаздачы, а для развіцця эканомікі, якая забяспечвае дабрабыт нашай краіны і яе грамадзян", — заявіў Міхаіл Мясніковіч падчас пасяджэння ўрада, які адбыўся 14 чэрвеня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў9

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Каардынацыйнай радзе прапануюць увесці абавязковы паліграф для дэлегатаў12

Беларуска везла праз мяжу $25 000 і пайшла на чырвоны калідор — але скончылася штрафам і канфіскацыяй17

«Крыўдна? Не тое слова». Дзяўчыну на гламурным BMW падбіў іншы кіроўца16

Пуцін: Пытанне ўкраінскіх тэрыторый павінна вырашацца на рэферэндуме26

На Камароўцы заўважылі гіганцкую чаргу

Названыя 10 самых недарагіх краін для пераезду1

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў9

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць