Кусаючы льва за пятку. Адказ на рэцэнзію Гігіна на «Гродназнаўства»

Спадзяюся, прафесар Вячаслаў Швед з калегамі сам дастойна адкажа на рэцэнзію рэдактара «Беларускай Думкі»
Ніколі не было асаблівага жадання выказвацца аб водгуках шматлікіх «добразычліўцаў» і знатакоў беларускай гісторыі, якія пачалі падаваць голас пасля таго, як аўтары краязнаўчага падручніка «Гродназнаўства» трапілі ў апалу, бо, сітуацыя, у прынцыпе, зразумелая. Спачатку дружна хвалілі, паказвалі рэпартажы на АНТ, прэзентавалі па бібліятэках і на выставах, а пасля, калі стала можна ганіць, дружна накінуліся усе разам. Але сітуацыя крыўдлівая не таму, што нападаюць, а таму, што не даюць адказаць на старонках тых самых газет і часопісаў. Пакуль прафесар Вячаслаў Швед кіраваў кафедрай у ВНУ і быў сябрам ВАКу, дык усе яго ахвотна друкавалі, а цяпер нават «Гродзенская праўда», апублікаваўшы выкрывальніцкі артыкул ягонага былога калегі Валерыя Мікалаевіча Чарапіцы пра «Мужыцкую праўду», адмаўляецца друкаваць
Спадзяюся, прафесар Вячаслаў Швед з калегамі сам дастойна адкажа на рэцэнзію рэдактара «Беларускай Думкі»
Пакінем у супакоі справы далёкага мінулага і адразу пяройдзем да шматпакутнага мінулага 20 стагоддзя, або, дакладней, да падзей міжваеннага дваццацігоддзя, калі Гродна жыў у складзе міжваеннай Польшчы.
Здымкі «беларускіх гурткоў» — гэта гродзенскі гурток ТБШ (як водзілася з Пагоняй і
Што тут і казаць, бачым толькі тое, што хочам бачыць. Бо здымак першамайскай народнафронтаўскай дэманстрацыі 1936 года ў «Гродназнаўстве» акурат змешчаны на старонцы 238. Праўда не той, які бачыў у Другім томе Энцыклапедыі гісторыі Беларусі сп. Гігін, а зроблены крыху з іншага ракурса, метраў сто далей ад папярэдняга здымка. Ён без нумароў апазнаных паліцыяй удзельнікаў, якіх пасля рэпрэсавалі польскія ўлады, але затое ўнікальны, бо ўкладальнікі «Гродназнаўства» друкавалі пераважна невядомыя выявы. Вадзіму Францавічу ж хацелася падкрэсліць як палякі душылі беларусаў і як удала пасля іх вызвалілі ў
А каб асучасніць карціну паведамім рэцэнзенту, што летам 2011 года на вуліцы Гродна, на тую самую плошчу, на якой стаялі дэманстранты ў
Зразумела, што рэцэнзенту баляць не «гістарычныя памылкі» аўтараў, а няправільна, на яго думку, растаўленыя акцэнты. Таму і спрабуе ён усяк паказаць паланафільства аўтараў кнігі, насамрэч крыўдзячыся на іх за адсутнасць дэманстрацыйнай адданасці Маскве. Што ж, пашукаем гэтае паланафільства ў тэксце «Гродназнаўства»:
— пра 1919 г. «у Гродне зачыняюць беларускія газеты і большасць беларускіх арганізацый. Летам 1919 года ў горадзе адбываюцца арышты мясцовых беларускіх дзеячоў. У маі 1919 года ў горад прыбыў прафесар львоўскай семінарыі Рафал Вазнякоўскі. Ён прыступіў да абавязкаў польскага школьнага інспектара Гродзенскага павета. За кароткі час ягонай працы была зачынена большая частка беларускіх школ у горадзе і павеце. Прозвішча «Вазнякоўскі» сталася сінонімам польскага пераследу беларускай асветы. Рэпрэсіі і палітыка паланізацыі прымусілі няпольскую частку жыхароў Гродна спадзявацца на хуткі прыход савецкай улады."
— пра
— «Праблемай заставалася асвета для нацыянальных меншасцяў. Апошняя беларуская школа была зачынена ў 1927 годзе. Габрэйскія школы ўтрымоўваліся за ўласны кошт."
— пра 1939 год. «Польскія вайскоўцы і апалчэнцы з ліку гарадскога насельніцтва аказалі супраціў Чырвонай Арміі, якую яны лічылі захопніцкай. У той жа час, у сваёй большасці, габрэйскае і беларускае насельніцтва Гродна з радасцю вітала прыход савецкіх войскаў. Яшчэ да іх уступлення ў горадзе пачаліся ўзброеныя выступленні прыхільнікаў былой Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі супраць польскай улады."
І ўсё гэта надрукавана ў кнізе, пра якую спадар Гігін не можа зразумець — палякамі ці беларусамі яна напісана!
А вось асветлены аўтарам рэцэнзіі сюжэт, які выглядае як непрыхаванае перакручванне фактаў. В. Гігін на аснове ўспамінаў Васіля Быкава (!) сцвярджае, што гарадзенскі пісьменнік «Аляксей Карпюк не толькі не выступаў супраць уводу войскаў [ў Чэхаславакію ў 1968 г.], але нават быў мабілізаваны ў той час у армію і вельмі гэтаму радаваўся». Такую выснову рэнэнзент зрабіў са згаданай Быкавым фразы Карпюка, які збіраючыся ў Прагу, сказаў: «Вось я ім там ужо напішу!»
Дамо слова самому Карпюку: «Наспявалі падзеі ў Чэхаславакіі. Я з сябрамі не хаваў сімпатый да „Пражскай вясны“, і начальства не ведала, як яму быць. Каб нейтралізаваць хоць мяне, нечакана прыслалі позву і як афіцэра запаса ўзялі бытта бы на перападрыхтоўку.
22 жніўня 1968 года нашу дывізію раптоўна за ноч пераабмундзіравалі ва ўсё новае ды накіравалі ў Прагу для абароны чэхаславацкага народа ад „проісков імперіалістов“.
Дывізія па дарозе
Вось так выкінуты з вайсковай машыны на
Напрыканцы нагадаем
Ня трэба спрабаваць забраць у свабодалюбных гродзенцаў Васіля Быкава з Аляксеем Карпюком, ня трэба спрабаваць падзяліць іх на праваслаўных і католікаў, на паланафілаў і прыхільнікаў Масквы, нацыяналістаў і камуністаў. Гродзенцы сваю дарогу ведаюць і сваю праўду скажуць. А кэпэзэбоўцы і грамадоўцы — гэта не вашыя героі, Вадзім Францавіч. Яны з імем Кастуся Каліноўскага (а не
-
Выйшла англамоўная кніга пра аперацыю «Баграціён» і вызваленне Мінска
-
«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы
-
«Мы заўсёды лічылі сябе старажыламі». Аналіз ДНК паказаў, што сям’я з Германіі жыве ў сваёй вёсцы ўжо тры тысячы гадоў


Каментары