Грамадства1010

Італьянская паліцыя вызваліла з-пад варты Ларана Арыніча

Двухбаковых дамоўленасцяў аб выдачы паміж Беларуссю і Італіяй не існуе.

Былы кіраўнік ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Ларан Арыніч адпушчаны італьянскай паліцыяй з-пад варты. Паводле звестак БелаПАН, гэта адбылося каля двух тыдняў таму.

Нагадаем, Арыніч знаходзіўся ў міжнародным вышуку як абвінавачаны па крымінальнай справе, якая была распачата пасля пажару 25 кастрычніка 2010 года ў цэху па вытворчасці драўнянастружкавых пліт СТАА «Пінскдрэў-ДСП» ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў». У выніку пажару 14 работнікаў прадпрыемства загінулі, 22 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

20 ліпеня 2011 года тагачасны генпракурор Рыгор Васілевіч паведаміў журналістам, што Арыніч знаходзіцца ў Польшчы. «У вышук не аб’яўляўся, бо пакуль няма звестак, што ён ухіляецца ад яўкі (па выкліку следчых органаў. — БелаПАН.)», — сказаў Васілевіч. Аднак 22 верасня таго ж года была вынесена пастанова аб прымяненні ў дачыненні да Арыніча меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, а 20 кастрычніка яго абвясцілі ў вышук.

Арыніча выявілі ў Польшчы ў жніўні 2012 года. Тады ж польскаму боку Генпракуратура Беларусі накіравала патрабаванне аб яго выдачы. «Першапачаткова польскім судом была абрана такая мера працэсуальнага прымусу, як нагляд паліцыі і забарона пакідаць тэрыторыю Польшчы. Пасля гэтага там, відаць, палічылі, што гэта занадта строгая мера, і нагляд паліцыі быў заменены на дамашні арышт пад залог 2.000 злотых. На наша патрабаванне польскі бок так і не адказаў», — сказаў журналістам 25 чэрвеня намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук. Ён праінфармаваў, што Ларан Арыніч 16 чэрвеня быў затрыманы на тэрыторыі Італіі, у камуне Іза, і змешчаны пад варту.

У канцы мінулага тыдня Генеральная пракуратура Беларусі накіравала для разгляду ў кампетэнтныя органы Італіі запыт Следчага камітэта аб выдачы Арыніча.

Як паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах, двухбаковых дамоўленасцяў аб выдачы паміж Беларуссю і Італіяй не існуе.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам11

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам18

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі36

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі15

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам11

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць