Музыка44

Як Мік Джагер падтрымаў беларусаў: сёння спявак святкуе 70-годдзе

Сярод музыкаў ёсць такія асобы, чыю біяграфію, заслугі і цікавосткі пра якіх не варта расказваць — па-першае усяго шмат, па-другое, усё адно ўсё не раскажаш. Тым не менш «Наша Ніва» ўзгадала сем фактаў пра Міка Джагера, вакаліста The Rolling Stones, які святкуе сёння 70-годдзе.

Падчас першага тэлевізійнага выступу The Rolling Stones адзін з прадзюсараў шоу параіў музыкам гурту: «Калі хочаце мець якую-небудзь будучыню, пазбаўцеся гэтага вакаліста з гумовымі вуснамі». За 50 год існавання «ролінгаў» відавочна, што прадзюсар, мякка кажучы, памыліўся.

Мік Джагер вялікі аматар творчасці Булгакава — прачытаны ім у сярэдзіне 60-х раман «Майстар і Маргарыта» даў спеваку натхнення на некалькі гадоў наперад: псіхадэлічны альбом Their Satanic Majesty’s Request мае адсылку да кнігі ў назве («Па просьбе Яе Сатанінскай Вялікасці»),сюды ж можна залічыць і адзін з класічных хітоў гурту Sympathy for the Devil («Спачуванні д’яблу»).

Мік Джагер ніколі не думаў, што будзе пісаць песні, каб прымусіць «ролінгаў» перастаць спяваць чужыя, менеджару гурту давялося зачыніць Джагера і Кіта Рычардса на кухні і не выпускаць іх да той хвіліны, пакуль яны не напішуць песню. Цяпер жа імя Джагера ёсць у любым спісе найлепшых паэтаў рок-н-рола.

Лічыцца, што Мік Джагер не праявіўся як музыка-то бок ён адзін з найлепшых спевакоў у гісторыі рок-н-рола, аднак з музычнымі інструментамі так і не пасябраваў. Насамрэч, Джагер вельмі някепскі гармошачнік, дый на гітары граць умее — новая песня The Rolling Stones пад назвай Doom & Gloom цалкам напісана і амаль цалкам запісана Джагерам.

У сярэдзіне 1980-х Джагер амаль разагнаў The Rolling Stones, і пачаў запісваць сольныя альбомы і ездзіць у адзіночныя туры. Падчас чарговага канфлікту ўнутры гурту ён атрымаў мянушку Брэнда, у гонар жанчыны-пісьменніцы Брэнды Джагер, чыю кнігу выпадкова ўбачыў у кнігарні Кіт Рычардс. Таму Джагер не разумеў, што адбываецца, калі на сустрэчах гурту ягоныя калегі ўвесь час лаялі «гэтую к…рву Брэнду».

У 2007 годзе ў Варшаве Мік Джагер сустрэўся з Мікалаем Халезіным і калектывам Свабоднага тэатра і выказаў салідарнасць з беларусамі. Відэа, дзе Джагер прамаўляе «Жыве Беларусь!» стала сапраўдным хітом у інтэрнэце.

У свае 70 Джагер знаходзіцца ў выдатнай фізічнай форме — падчас апошняга тура The Rolling Stones ён спевамі і пластыкай «заткнуў за пояс» большасць маладых гасцей канцэртаў — ад Лэдзі Гагі да Дэйва Грола. Дарэчы, за тэндэнцымі ў сучаснай музыцы ён пільна сочыць — запрашаць маладых супер-зорак праспяваць разам, гэта ідэя Джагера.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал3

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал

Усе навіны →
Усе навіны

Для Украіны застаецца няпэўнасць3

Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах5

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал3

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць